Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Нут, авечы або італьянскі гарох

Энергетычнае зярняткаУтрымлівае клятчатку, якая ўплывае на правільнае функцыянаванне сістэмы стрававання, на стан сэрца, а таксама стабілізуе ўзровень цукру ў крыві. Спажыванне італьянскага гароху надае арганізму энергію, якая выкарыстоўваецца паступова, не выклікаючы павышэнню ўзроўня цукру ў крыві.
Зярнятка заваёўвае светНут паходзіць з Блізкага Ўсходу, адтуль дабраўся да Паўночнай Афрыкі і Індыі. Феніцыяне прывезлі яго ў Іспанію. Свой трыумфальны паход па Еўропе ён скончыў ў басейне Сяродземнамор’я, бо патрабуе сухога і цёплага клімату. Іспанцы завезлі яго ў Амерыку. Нут замацаваўся ў мексіканскай, іспанскай, італьянскай, а таксама індыйскай кухнях. Аднак найперш ён стаў сімвалам кухні ўсходняй.
Як мясаЗ-за вялікай колькасці бялка нут ужываюць як заменнік мяса ў вегетарыянскай дыеце.

... сотняй спосабаўПадарожнікаў і турыстаў можа ашаламіць разнастайнасць спосабаў прыгатавання нута. У арабскіх краінах ён з’яўляецца галоўным складнікам такіх характэрных страваў, як хумус (пюрэ), фалафель (цёплы гарнір у форме шарыкаў) або кус-кус. Яшчэ нут мелюць на муку, якую дадаюць у соўсы або выкарыстоўваюць для прыгатавання заменніка кавы. Нут дадаюць у супы і салаты. У Індыі і Пакістане маладыя стручкі ядуць у якасці гародніны. На Ўсходзе смажаны нут лічыцца ласункам.













