Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Сельдэрэй - натуральны афрадызіяк
Таямніца сельдэрэя.

Памідор

Лацінская назва:
Lycopersicon esculentum
Памідор выступае ў сотні варыянтаў ад буйнаплодных да малых, памерам з парэчку; мае самыя розныя формы – круглы, падоўжаны, рабрысты, няправільны, грушападобны; колеры – чырвоны, ружовы або жоўты. Яго вырошчваюць ці не на кожнай геаграфічнай шыраце.
Памідор
 
100 г памідорaў – 19 ккалУтрымлівае каштоўную клятчатку, a таксама вапну, калій, фосфар прытым вялікія порцыі вітамінаў A, B, C і E. 
 

 

Хатні доктар, прыватны фітнес Быў пацверджаны не толькі лячэбны ўплыў памідораў на сэрца і ныркі, але і яго здольнасць рэгенераваць скуру.

Любімчык натоўпу
З’яўляецца адным з самых любімых відаў гародніны ў свеце. Найздаравей есці сырыя памідоры. Паводле амерыканскіх дыетолагаў, шклянка таматнага соку на дзень забяспечыць здароўе, прыгажосць і маладосць. Яго рэкамендуюць пры дыетах на пахуданне, пры лячэнні дыябету і
хваробаў нырак.


Любі спеласцьСпелыя памідоры абавязаныя сваім колерам лікапену. Гэты натуральны пігмент мае моцныя антытрамбозныя і супрацьракавыя якасці, змяншае рызыку рака прастаты. Даказана, што лікапен лепей засвойваецца, напрыклад, з супоў і соўсаў, чым з сырых памідораў.

 
Яблык каханняі 
Калі памідор заваёўваў Еўропу, яго лічылі афрадызіякам. Французы называлі яго „pomme d’amour”, то бок яблык кахання.
 
 
 Памідор
Таямнічы лацінасПамідор паходзіць з Паўднёвай Амерыкі. Перабраўся ў Еўропу ў XVІ стагоддзі. Напачатку яго вырошчвалі як дэкаратыўную расліну, бо лічылася, што яго плады атрутныя. Італьянцы першыя ацанілі яго смак, хаця яшчэ да XVІІІ стагоддзя памідор часцей ужывалі ў катлах ведзьмаў, чым пры стале. У ЗША памідоры прывезлі эмігранты з Францыі і Італіі.


La Toмatіna
У Буньёлі, мястэчку каля Валенсіі, штогод у апошнюю сераду жніўня адбываецца La Tomatіna – вялікая бітва памідорамі. Бітва з’яўляецца завяршэннем тыднёвай фіесты. Уначы рыхтуюць грузавікі з памідорамі. Назаўтра аб 11 гадзіне грузавікі заязджаюць на галоўны пляц мястэчка. Майстры цырымоніі распачынаюць двухгадзінную “крывавую бітву”. Пасля бітвы можна выкупацца ў рацэ, а потым з’есці славутую паэлью і запіць цудоўным мясцовым віном.

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Тай чы
Від фізічных практыкаванняў, заснаваны на традыцыйных кітайскіх метадах, якія галоўную ўвагу надаюць актыўнай медытацыі.