Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Кветкавая капуста
Пісьменнік пра кветкавую капусту.

Партугальская кухня

Партугальская кухня - гэта спалучэнне еўрапейскай і арабскай кухні. У ёй пануюць стравы з рыбы, дароў мора, мяса і гародніны.

Партугальская кухня – на заходнім краі кантынента Партугалія - край нашчадкаў вялікіх першаадкрывальнікаў і маракоў. Яе сучасную кухню сфармавалі, з аднаго боку, захопнікі, то бок рымляне або арабы, а з іншага - экзатычныя падарожжы партугальцаў у Новы свет. Стравы, якія трапляюць на партугальскі стол, спалучаюць прастату смакаў з экзотыкай карэнных прыправаў. Рымляне ўнеслі ў партугальскую кухню часнок, а арабы - рыс, міндаль, лімоннае дрэва, фігі і персікі.

 

Зялёны суп, зялёнае віно На поўначы кароль стала - caldo verde - зялёны суп, нацыянальны суп партугальцаў, які гатуюць з лісця капусты couve gallega. У пары з зялёным супам ідзе wino verde, маладое зялёнае віно, якое дасканала пасуе да летніх цёплых вечароў. Калі дадаць да гэтага кукурузны хлеб broa de milho і сусветна вядомыя  вострыя кілбаскі chorizo, атрымаем ідэальную страву для ласуна, які шукае новых кулінарных досведаў.

 
Найлепшае віно на свеце
Гаворачы пра Партугалію, немагчыма не згадаць пра даліну Даура (Douro) і яе самым вядомым віне - Porto. Некаторыя лічаць порта найлепшым чырвоным віном на свеце.
 
 
 Найлепшае віно на свеце

 

Свініна і дары мора Кухня цэнтральнай Партугаліі мае багатыя мясныя традыцыі. Найбольш вядомае Leitão Assado, запечанае парася. Істотная роля мяса ў кухні таго рэгіёна вынікае з таго, што гэта пераважна земляробчыя рэгіёны, дзе патрэбныя стравы, якія б давалі энергію для працы. Варта згадаць і Açorda de Marisco - хлебны суп з дарамі мора, склад гэтай стравы залежыць ад таго, што ў кухара ёсць пад рукою.

Там, дзе расце коркавы дуб Поўдзень краіны - гэта дзве правінцыі Алентэха і Альгарвэ (Alentejo i Algarve). Гэта вельмі маляўнічая частка краіны.  на шырокіх раўнінах, дзе можна пабачыць коркавы дуб, аліўныя і цытрусавыя гаі, гадуюць пароду свінняў, якіх выкормліваюць жалудамі. Падчас кулінарнага візіту ў Алентэха трэба абавязкова пакаштаваць вядомую партугальскую страву Carne de Porco à Alentejana - свінін, тушаную ў чырвоным віне з каляндраю і цыбуляй, падаецца з малюскамі. 


Фірмовы знак сонечнага поўдня Партугаліі - садавіна гэтага рэгіёну, якая часта прымяняецца ў рэцэптах тутэйшай кухні. Аматары слодычаў павінны пакаштаваць цукеркі з міндальнай масы, якая завецца Dom Rodrigo, а таксама белыя цукровыя шарыкі morgado, напоўненыя пышнай міндальнай масай. Паўналетнім рэкамендуем брэндзімель (brandymel) – мясцовы мядовы брэндзі.

 

На далёкіх выспах Варта памятаць і пра заморскія тэрыторыі Партугаліі - Азорскія выспы або Мадэйру. Прыкметай тамтэйшай кухні можа служыць рэдкая на кантыненце ялавічына. Мясцовыя прысмакі - гэта cozido à Furnas - мяшанка рознага мяса і гародніны, якую тушаць у земляных печах, а таксама марцэла (morcela).

 

Нацыянальны ласунак Самай вядомай нацыянальнай партугальскай стравай лічыцца бакалхау (bacalhau), сушаная салёная трэска, прыгатаваная рознымі спосабамі. Існуе перакананне, што партугальцы здольныя прыгатаваць бакалхау на 365 ладоў - столькі, колькі дзён у годзе. Найбольш папулярныя рэцэпты - з брокалі, кукурузай, салодкім перцам, кветкавай капустай, гарошкам.

 Певень з Барселас
 
 
Пеўні як сімвал краіны
Певень з Барселас - гэта сімвал Партугаліі, але не кожны ведае, што ён мае кулінарнае паходжанне.
 
 

Даўным-даўно адзін пілігрым быў несправядліва абвінавачаны ў забойстве і судзіў яго суддзя, які падчас вынясення вердыкту якраз еў пеўня. Пілігрым у сваім апошнім слове сказаў, што певень, якога есць суддзя, ажыве, калі пілігрым нявінны. Певень устаў і заспяваў, а пілігрыма апраўдалі. Пасля таго незвычайнага здарэння певень стаў сімвалам краіны, які змяшчаюць на паштоўках і марках.

 

Гародніна ў партугальскай кухні Партугальцы аддаюць перавагу стравам, прыгатаваным з тушанай гародніны, якую гатуюць або запякаюць у спалучэнні з мясам, рыбай або дарамі мора. Гародніна ў партугальскай кухні служыць у асноўным для таго, каб заспакоіць голад. Часта гародніна выступае як аснова стравы, аднак не цураецца быць і дадаткам да мяса і рыбы. Гародніна робіць страву больш пажыўнай,  энергетычна вартаснай. Немагчыма не прыгадаць пра страву, якая называецца feijoada (фейхоада). Яе аснова -  мяса, а таксама фасоля і іншая гародніна.

Немагчыма не згадаць і памідоры. Яны граюць такую важную ролю ў партугальскай кухні, што ў кухнях іншых краін "па-партугальску" азначае "з памідорамі".

 

Каралеўства коркаў
Цікава, што Партугалія славіцца прадукцыяй коркаў для бутэлек найлепшай якасці.
Дзве траціны коркаў, якія ўжываюць у свеце, паходзяць з Партугаліі.  Дзякуючы іх асаблівым уласцівасцям, віно не страчвае свайго водару так хутка, як гэта пры іншых корках.

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Танец жывата
Танец жывата інакш называецца “raks sharki”. Яго гісторыя пачалася ў старажытным Егіпце і налічвае некалькі тысяч гадоў.