Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Пастэрнак

100г пастэрнаку – 56 ккал
Пастэрнак утрымлівае бялок, вугляводы, клятчатку, калій, кальцый, фосфар, магній, натрый, жалеза, цынк і вітаміны A, B1, B2, B6, C, E, PP, а таксама фоліевую кіслату.
Модны пастэрнак
У старажытнасці і сярэднявеччы пастэрнак быў папулярнай раслінай, якую вырошчвалі да моманту распаўсюджвання бульбы. Падоўжаны або круглявы корань утрымлівае белую духмяную мякаць з характэрным салодка-вострым смакам. Яго можна есці сырым, у салатах, працёртым, гатаваным з іншай гароднінай. Ім прыпраўляюць супы, поліўкі,квашаную капусту.
Добры для ўсіх груп крыві
!н утрымлівае вельмі шмат вартасных складнікаў. Аказвае аздараўленчае ўздзеянне на ўладальнікаў усіх групаў крыві. Гэтая гародніна ўтрымлівае эфірны алей, фуракумарыны, глюказіды, тлустыя алеі і флаваноіды. Валодае мачагонным уздзеяннем, дэтаксікуе і дзейнічае супрацьрэўматычна. Ўзбуджае апетыт, вельмі каларыйны. Прымяняецца ў лячэнні ныркавых камянёў.
Пастэрнак ці пятрушка?
Пастэрнак часта блытаюць з пятрушкай. Як жа яго распазнаць? Ад пятрушкі ён розніцца тым, што досыць гладкі, у месцы вырастання лістоў мае маленькае паглыбленне і карычневую абводку, а на смак трохі падобны да морквы.














