Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Cалодкі перац

100 г перцаў – 26 ккал Перац – багатая крыніца вітамінаў C і A, а таксама бета-караціну. Зялёны перац утрымлівае больш вітамінy C, затое жоўты і чырвоны – больш бета-караціну.
У дапамогу курыльшчыкам
Да ўвагі актыўных і пасіўных курыльшчыкаў
Перац у меню – гэта меншая рызыка рака і эмфіземы лёгкіх!
Каляровая прафілактыка Перац з’яўляецца найбагацейшай крыніцай вітаміна C пасля зяленіва пятрушкі, 200 грам перца пакрывае патрэбу дарослага чалавека ў гэтым вітаміне. Апрача вітаміна C, перац хавае ў сабе вялікія запасы вітаміна A, што з’яўляецца забойчым кактэйлем для свабодных радыкалаў. Гэты дасканалы дуэт абараняе арганізм ад лішку халестэрыну, і такім чынам запабягае трамбозу і хвароб сэрца. А таксама пухлінаў, катрактаў і артрыту.

Даўным-даўно ў Амерыцы…Перац лічыцца самай старой гадаванай раслінай у Амерыцы, яго насенне знойдзена у раскопе 5000-гадовай даўніны. Паходзіць з Перу. Разам з кукурузай, фасоляй і гарбузом перац быў адной з асноўных гароднінаў дакалумбавай Амерыкі. У Еўропу яго прывёз урач Хрыстафора Калумба. Ад XVІ перац распаўсюдзіўся па Еўропе, каб знайсці сабе месца ў кухні сяродземнаморскай і балканскай. Больш за тое, ён з’яўляецца нацыянальнай гароднінай і прыправай Вугоршчыны.
Гучная гародніна
Адзін з вострых відаў перцу з нагоды гуку, які ўзнікае пры патрэсванні, завецца Cascabel – „звон званоў”.













