Гародніна дня
Прадукт дня
Харчовыя піраміды
- Харчовая піраміда XXI стагоддзя уключае здаровы лад жыцця, фізічную актыўнасць.
- Азіяцкая піраміда – прадстаўляе традыцыйную, здаровую азіяцкую дыету.
- Лацінская піраміда – проста з гарачай Лацінскай Амерыкі.
- Харчовая піраміда для дзяцей – ад дашкольнага ўзросту да 12 году жыцця, вымагае збалансаванага і здаровага рацыёну.
- Харчовая піраміда для цяжарных, калі правільнае харчаванне мае падвойнае значэнне. Уплывае на здароўе будучай маткі і дзіцяці.
- Харчовая піраміда для падлетка - правільнае харчаванне мае значэнне для саматычнага, псіхічнага і фізічнага развіцця.
- Міжземнаморская харчовая пірамідa, падставай якой з’яўляецца спалучэнне гародніны, садавіны, збожжавых, стручковых, адмыслова прыгатаванай фасолі і арэхаў, прыпраўленыя алівай.
- Харчовая піраміда для старэйшых, якая дастаўляе арганізму неабходныя для здароўя і кандыцыі пажыўныя складнікі.
Першая харчовая піраміда была складзеная ў 1992 г. З таго часу дадалося некалькі пірамід, каб паказаць харчовыя звычкі людзей рознага веку, розных этнічных груп (азіяцкая піраміда, лацінская піраміда), розныя погляды на тое, што робіць дыету здаровай (міжземнаморская харчовая піраміда). Апошняе дапаўненне, названае Пірамідай здаровага харчавання, адлюстроўвае самыя актуальныя даследаванні. Новая піраміда засяроджаная на раўнавазе паміж вугляводамі і тлушчамі, дзеліць іх на добрыя і дрэнныя.
Мы павінны падабраць адпаведную сабе харчовую піраміду, бо асобы ў розным узросце і рознай жыццёвай сітуацыі маюць розныя патрэбы. Для тых, каму за 70, важна спажыванне 8 або больш шклянак вады штодня. Верх піраміды павінны займаць дадаткі кальцыю і вітамінаў D і B12. Піраміда для старэйшых танчэйшая за звычайную. Дыета старых людзей павінна быць як дыета для пахудання, каб выключыць лішнія калорыі, спажываючы прадукты, багатыя пажыўнымі рэчывамі замест высокакаларыйных. Дзеці ва ўзросце ад 2 да 12 гадоў маюць уласную піраміду з карцінкамі штодзённых прадуктаў. Яны дастаўляюць у арганізм усе неабходныя для здароўя і развіццця дзіцяці складнікі. Штодзённая дыета павінна быць размаітай, каб кожны дзень дзіця ела іншыя прадукты. Дзеці павінны браць удзел ў розных формах рухальнай актыўнасці, гульнях і забавах. Харчаванне цяжарных ўключае ўсе прынцыпы здаровага харчавання. Дыета павінна быць абагачаная большай колькасцю вітамінаў, бялка і мінеральных складнікаў.
Чаму мы павінны прымяняць пастулаты харчовых пірамід?
Недастатковае харчаванне вядзе да ўпадку масы цела, тармажэння росту, аслаблення. З іншага боку, занадта вялікая колькасць ежы з высокай энергетычнай каштоўнасцю вядзе да атлусцення і спрычыняецца да развіцця цывілізацыйных хвароб.
- Каб зменшыць рызыку захворванняў на такія хранічныя хваробы, як дыябет, падвышаны ціск, атэрасклероз, прычынай якіх з’яўляецца няправільнае харчаванне і сядзячы лад жыцця.
- Каб прыўнесці дастаткова пажыўных складнікаў у арганізм, у неабходнай колькасці і прапорцыях, дастасаваных да ўзросту, полу, стану здароўя, фізічнай актыўнасці і роду працы.
- Каб даставіць энергію ў колькасці, адпаведнай да патрэб арганізму. Недабор энергіі чалавек адчувае ў выглядзе голаду і зніжанай фізічнай актыўнасці.
Ключавым з’яўляецца менавіта штодзённае баланс харчавання. Збожжавыя прадукты павінны быць у кожным прыёме ежы, гародніна і садавіна у трох, малочныя прадукты ў трох ці двух, а мяса ў адным ці двух прыёмах ежы. Вершаліну харчовай піраміды займаюць тлушчы і слодычы, якіх трэба спажываць як мага менш. Найбольш паказана раскладанне ежы на 5 дзённых прыёмаў або прынамсі на 3. Натуральна, апрача дыеты, важная фізічная актыўнасць, якая з’яўляецца падставай добрага здароўя і самаадчування. Найлепш, калі яна дастасаваная да індывідуальных патрэб, магчымасцяў і густаў кожнага чалавека. Займацца спортам варта штодзённа каля паўгадзіны. Актыўнасць не можа быць непасільнай, трэба, каб яна давала прыемнасць і здымала штодзённы стрэс.
Выберы харчовую піраміду, адпаведную для сябе і сям’і, бо змена харчовых звычак – гэта самы эфектыўны спосаб для дасягнення даўгажыхарства і здароўя.














