Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Кветкавая капуста
Пісьменнік пра кветкавую капусту.

Харчовая піраміда XXI стагоддзя

Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Харчовая піраміда – гэта рэкамендаваны дыетолагамі спосаб харчавання.

Што такое  харчовая піраміда? 

Харчовая піраміда XXI стагоддзяПіраміда распрацаваная  з улікам навуковых ведаў аб ролі пажыўных рэчываў і патрэбах арганізма,  адлюстроўвае грамадскія традыцыі харчавання. Харчовая піраміда  – гэта не строгая дыета, якая не дазваляе  адступленняў, яе задача – дапамагчы зрабіць выбар: што есці, каб доўга цешыцца фізічнай, псіхічнай і інтэлектуальнай формай.  





Як чытаць піраміду?

У ніжняй частцы піраміды знаходзяцца прадукты, якія рэкамендуецца ўжываць найбольш. Чым вышэй размешчаныя прадукты, тым радзей варта іх ужываць.

Чым адрозніваецца  харчовая піраміда XXI у. ад іншых  харчовых пірамід?

Піраміда XXI ст. распрацаваная адмыслоўцамі з Гарвардскай школы грамадскага здароўя (Harvard School of Public Health). Яе рэкамендацыі заснаваныя на найноўшых і дакладных выніках навуковых даследаванняў аб сувязі паміж харчаваннем і станам здароўя.

Гэтая піраміда значна адрозніваецца ад традыцыйнай піраміды, пра якую нам распавядалі ў школе. Традыцыйная піраміда, створаная задоўга да значных адкрыццяў у вобласці харчавання, была заснаваная на слабых навуковых падставах і не абнаўлялася ў сувязі са зменлівым узроўнем ведаў. Гэта азначае, што піраміда XXI ст. таксама будзе замененая ў будучыні на больш дасканалыя піраміды. Можна выказаць здагадку, што з улікам вынікаў будучых навуковых даследаванняў, піраміда XXII ст. будзе выглядаць цалкам па-іншаму!  

А пакуль... Смачна есці!

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Стрэтчынг
Каланетык – від рэкрэацыйнай гімнастыкі, якую можна эфектыўна выконваць і дома.