Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Харчовая піраміда для дзяцей
Фармаванне навыкаў харчавання
У той жа час гэта ўзрост, калі дзіця пачынае фармаваць уласныя навыкі харчавання, а ў гэты час вялізны ўплыў на яго аказваюць бацькі. Можна выкарыстаць гэтую піраміду як для забавы, так і для набыцця карысных ведаў. Варта павесіць такую піраміду ў кухні, і разам з дзіцем складаць спіс пакупак або меню на цэлы дзень.
Вельмі важная разнастайнасць
Прадукты, выкладзеныя ў пірамідзе, дастаўляюць арганізму ўсе складнікі, неабходныя для здароўя і правільнага развіцця дзіцяці. Вельмі важна, каб штодзённая дыета была разнастайнай, каб кожны дзень дзіця ўжывала цалкам іншыя прадукты.
Гародніна і садавіна – заклад поспеху
У штодзённым меню павінны быць садавіна і 100%-ныя фруктовыя сокі. Яны з'яўляюцца крыніцай вітамінаў A, C, а садавіна са скуркай утрымлівае клятчатку. Важна ўжываць не толькі свежую, але і марожаную, сушаную садавіну.
Не забывайцеся дадаваць у салаты аліўкавы або раслінны алей.
Ёгурты сапраўды белыя
Малочныя прадукты ўтрымліваюць кальцый, неабходны для правільнага развіцця дзяцей. Самыя карысныя і „чыстыя” - кефіры і натуральныя ёгурты, у той час, як фруктовыя ёгурты ўтрымоўваюць дадатковыя субстанцыі, чаму з'яўляюцца больш пажыўнымі.Таму яны больш каларыйныя
Малако для іншых узроставых груп звычайна падаюць абястлушчаным, але ў выпадку дзяцей тлустасць можа складаць 3,2 %. Важна прызвычаіць дзяцей есці белыя сыры, яны ўтрымліваюць менш тлушча і соды. Гэта з'яўляецца важным элементам фармавання правільных навыкаў харчавання.
Цёмны хлеб не заўсёды карысны
Галоўным элементам піраміды з'яўляюцца зерневыя прадукт. Самыя карысныя – з мукі грубага памолу. Такія прадукты – выдатная крыніца вітамінаў групы B, клятчаткі і іншых каштоўных мікраэлементаў.
Чорную выпечку, такую каштоўную і карысную, часам афарбоўваюць карамеллю – варта пазбягаць такіх прадуктаў. Самыя вядомыя прадукты з гэтай групы — шматкі, самыя карысныя з якіх пшанічныя, ячменныя і жытнія. Яны стануць нязменным элементам ранішніх мюслі, да якіх варта дадаць садавіну.
Шакалад замест цукерак
Дзеці з радасцю ядуць прысмакі, але іх варта даваць дзіцяці як дадатак, а не замяняць усё прысмакамі. Варта таксама прытрымвацца разумных правіл – замест цукерак даваць шакалад, замест пірожнага з крэмам – якую-небудзь выпечку або бісквіт.
Небяспечнай крыніцай цукру з'яўляюцца газаваныя напоі, таму варта вучыць дзяцей наталяць смагу вадой. Неабходна заўсёды мець пад рукой бутэльку вады для дзіцяці, ці то на спаборніцтвах, ці ў пясочніцы.













