Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Харчовая піраміда для падлетка
Глядзіце ў будучыню
Хуткі тэмп сучаснага жыцця, стомленасць ад вучобы, шкодныя навыкі харчавання, якія прапагандуюцца ў рэкламах і моладзевых часопісах, дрэнна ўплываюць на працу і развіццё маладога арганізма.
Больш за тое, сфармаваныя ў гэты перыяд няправільныя навыкі харчавання могуць пагражаць здароўю на працягу ўсяго жыцця.
Падлеткам неабходна знайсці раўнавагу паміж харчаваннем і актыўным ладам жыцця. Практыкаванняў на ўроках фізкультуры недастаткова. Карысна замяняць пасіўнае сядзенне ля кампутара або тэлевізара хаця б штодзённым гадзінным шпацырам. Для гэтага нават не трэба выконваць адмысловых практыкаванняў – дастаткова ездзіць на ровары, танчыць, хадзіць на шпацыры з сабакам.
Пазбягайце фаст-фудаў
Падлеткі ў бальшыні сваёй аматары гамбургераў, але рэкамендуецца абмяжоўваць стравы Fast Food да аднаго разу на тыдзень максімум. Замест гэтага лепш ужываць нятлустае мяса, багатае бялком, з невялікай колькасцю тлушча.
Выбірайце вараныя або запечаныя стравы, а таксама стравы з грыля. Каштоўнай крыніцай бялку, карыснага для арганізма тлушча і вітамінаў, якія расчапляюцца тлушчамі, з'яўляюцца арэхі, збожжа, гарох і фасоль.
Садавіна замест чыпсаў
Садавіна – выдатны спосаб перакусіць падчас навукі. Лепш усяго ўжываць яе, а не чыпсы або слодычы, якія проста абажаюць падлеткі. Садавіна з'яўляюцца каштоўнай крыніцай вітамінаў, мінеральных рэчываў і клятчаткі, але варта памятаць, што яна таксама ўтрымлівае шмат цукру, які ў вялікіх колькасцях можа шкодзіць здароўю.
Гародніна на здароўе
Варта таксама ўжываць больш за 5 порцый гародніны ў дзень. Можна есці сырую гародніну аранжавага і цёмна-зялёнага колеру, смачныя і багатыя на вітаміны і мінералы. Чым ярчэйшы колер гародніны, тым больш яна ўтрымлівае карысных рэчываў.
Варта прапанаваць падлетку марожаную гародніну – яна лёгкая ў прыгатаванні, і гэта дазволіць падлеткам развіваць свае кулінарныя здольнасці.
Малако і прадукты з яго
Малако – багатая крыніца кальцыя. Кальцый – незаменны элемент, які адказвае за трываласць костак, таму вельмі важна ў юным узросце есці шмат малочных прадуктаў. Не забывайцеся чытаць этыкетку на ўпакоўцы, важна каб малако, сыр і ёгурты былі нятлустыя.
Збожжа на талерцы
Палова выпечкі павінна быць грубага памолу. Варта заўсёды ўважліва правяраць спіс складнікаў, бо не ўвесь хлеб аднолькава карысны. Выпечка грубага памолу лепшая за рафінаваную выпечку, бо яна ўтрымлівае больш клятчаткі. Пры ўжыванні хлеба важна, каб тое, з чым яго ядуць, не было занадта каларыйным.
Звярніце ўвагу на шматкі, якія так папулярныя ў падлеткавай рэкламе, самыя карысныя з іх ячменныя, пшанічныя і жытнія. Каляровыя і карысныя мюслі на сняданак можна зрабіць самому, дадаючы свежую або сушаную садавіну.
Вада замест газаваных напояў
Варта замяніць салодкія газаваныя напоі вадой, бо яна нашмат карыснейшая. Да таго ж у ёй менш калорый і няма штучных фарбавальнікаў.













