Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Сельдэрэй - натуральны афрадызіяк
Таямніца сельдэрэя.

Пяць разоў на дзень еш садавіну і гародніну

Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Адной з галоўных рэкамендацый з’яўляецца штодзённае спажыванне большай колькасці садавіны і гародніны. „Fіve a day”, „5 par jour” сталі ў краінах Еўрасаюза міжнароднымі слоганамі.

Асобы, якія адказваюць за грамадскае здароўе  ў розных краінах Еўрасаюза, вызначылі агульныя рэкамендацыі здаровага харчавання паводле ўзросту, полу, пары года і ладу жыцця.


Пяць разоў на дзень еш садавіну і гародніну

Гэта не азначае, што трэба есці, напрыклад, 5 яблык на дзень, проста трэба класці садавіну і гародніну ў нашую талерку пры любой нагодзе: у якасці закускі, гарніру, супу, салатаў гарачых і сырых, напрыклад, моркву з апельсінам, белую капусту з яблыкам, авакада з клубніцамі; таксама ў форме булёну, адвару, пюрэ, соку, марынаду, дадатку да піцы, рысу ці макаронаў. Папросту есці менш, але лепш: больш садавіны і гародніны. Гэта банальна. Мы ведаем гэта здаўна. Але палічы, колькі разоў учора ты еў садавіну і гародніну паміж бутэрбродам, катлетай, бульбай фры ці салёнай закускай…
ПАМЯТАЙ:
"5 разоў на дзень" – столькі разоў на дзень еш нейкую садавіну ці гародніну.

Прыкладныя дзённыя порцыі садавіны і гародніны ў залежнасці ад полу і ўзросту.Гэтыя прапановы з’яўляюцца толькі прыкладнымі дадаткамі да страваў, якія мы ядзім за дзень.

Жанчына
1/2 грэйпфрута
салата з памідора і запяканка з цукіні
жменя радысак або малы зялёны агурок
суп або кампот з садавіны


Мужчына
грэйпфрутавы сок
гарачая салата з казіным сырам, спаржавай фасоляй і мясам
банан або зеляніна сельдэрэя, запечаная з соллю
запяканка з цыкорыі з шынкай, зялёная салата, грушка, марынаваная ў віне

Падлетак
мюслі са свежай садавінай
салатка з зялёнага агурка, курыца з зялёным гарошкам, шарлотка
банан, сырая моркаўка, авакада
піца "4 сезоны" (памідор, артышок, шампіньёны, салодкі перац), зялёная салата, пудынг з садавінай

Дзіця
апельсінавы сок
таркаваная морква, бульбяное пюрэ, брокалі
садавінны кампот або свежая садавіна
суп або кампот з садавіны

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Ёга
Стрэтчынг дапамагае зменшыць успрымальнасць мышцаў да болю, дапамагае іх рэгенераваць пасля моцных высілкаў.