Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Пятрушка

100г пятрушкі – 60 ккал
Пятрушка ўтрымлівае вітаміны A1, B1, B2, C i E, а таксама кальцый, фосфар, жалеза і магній.
Пятрушка ў кухні
Корань пятрушкі найчасцей ужываецца як складнік супоў ці салат. Яе араматычнае, духмянае лісце з’яўляецца папулярнай прыправай і займае важнае месца сярод траваў у кухні, а таксама часта служыць для ўпрыгожання гатовых страваў. Пятрушка вядомая па ўсім свеце, асабліва яе цэняць у італьянскай, французскай і арабскай кухнях.
Лекавая расліна Лісце пятрушкі ўтрымлівае вельмі шмат правітаміну A. Карыснае і адначасовае ўтрыманне ў ёй жалеза і вітаміну C, што спрашчае яго засвойванне. Таму рэкамендуецца спажыванне пятрушкі разам з іншымі прадуктамі, багатымі жалезам. Пятрушка карысна ўздзейнічае на стрававальную, мочапалавую сістэмы, пабуджае працу стрававода і мае антысептычнае ўздзеянне.
Сушаная ці замарожаная?
Зяленіва пятрушкі можна марозіць або сушыць, аднак замарожанае лепей захоўвае пажыўныя вартасці, а таксама прыгожы колер і водар, як і бальшыня замарожанай гародніны.

Пятрушка на здароўе
Кожная частка пятрушкі каштоўная і выкарыстоўваецца ў фармакапеі. Вядомыя складнікі лекаў ці настояў – корань пятрушкі (RadixPetroselini), плод пятрушкі (FructusPetroselini), зяленіва пятрушкі (HerbaPetroselini) ці пятрушкавы алей (Oleum Pertroselini).













