Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Праросткі бабоў мунг

100 г праросткаў бабоў мунг – 14 ккалУтрымлівае шмат вітаміну C, вітамінаў групы B, вітамін E, жалеза, калій.
Аднавіць сілы Калі мы адчуваем сябе саслабелымі ад фізічных высілкаў, або, напрыклад, вясновай стомы, дасканалым дадаткам да дыеты з’яўляюцца парасткі. Яны спрашчаюць засваенне складнікаў ежы.
Еш і засвойвайБялок, тлушчы і крухмалы, якія знаходзяцца ў бобінах мунг – лёгказасваяльныя для арганізма.

Модныя парасткіБабы мунг гадуюць у Кітаі ужо 3000 гадоў. Сухія бабы ўваходзяць у многія стравы, з іх вырабляюць і празрыстыя кітайскія макароны. Дабратворнае ўздзеянне парасткаў вядомае ў Азіі на працягу тысячагоддзяў. Мода на праросткі прыйшла ў Еўропу са Злучаных Штатаў у 1970-х.
Праросткі бабоў мунг у кітайскай медыцыне прынята дадаваць да зёлкавых збораў ад павышанага ціску. Мунг таксама служыць антыдотам на некаторыя атруты.
Цяпер найбуйнейшымі вытворцамі і спажыўцамі праросткаў з’яўляюцца Кітай, Індыя і Злучаныя Штаты.
Варта пакаштаваць
Праросткі бабоў мунг з’яўляюцца цудоўным дадаткам да салатаў, другіх страваў і супоў. Класічны рэцэпт кітайскай кухні – праросткі, смажаныя з часныком, зялёнай цыбуляй і імбірам, з дадаткам салёнай або вэнджанай рыбы.
Салонны спосаб падачы праросткаў
У кітайскай кухні, гатуючы гасцям страву з праросткаў, дзеля элегантнасці сервіроўкі у іх абрываюць хвосцікі.












