Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Праросткі – моц вітамінаў
Бомба вітамінаў і пажыўных складнікаў Праросткі багатыя на самыя каштоўныя для здароўя складнікі. Яну ўтрымліваюць вітаміны A,B,C, E i H, вялікую колькасць кальцыю, жалеза, серы, магнію, калію, а таксама біятын, цынк, селен, мікраэлементы – літый ці хром. Падчас прарастання сабраныя пажыўныя складнікі пад уплывам вігаці, тэмпературы і энзімаў ператвараюцца ў элементы, лёгказасваяльныя арганізмам. Таму варта ўзбагаціць сваю дыету гэтым каштоўным элементам здаровага ладу жыцця.

Вырасці здароўе Калі ты часта ясі праросткі, можна пачаць іх вырошчваць дома. Плантацыю праросткаў можна стварыць у спецыяльным двух’ярусным посудзе, які можна набыць у краме са здаровым харчаваннем. Для меншай плантацыі хопіць звычайнай талеркі або слоіка, накрытага марляй. Насенне палошчам, змочваем у летняй гатаванай вадзе, у залежнасці ад памеру ад 3 да 6 гадзін. Потым адцэджваем, высыпаем у посуд і абпырскваем вадою, а потым палошчам два разы на дзень. Насенне сардэчніка (пустырніка), радыскі, люцэрны, ільну не патрабуюць замочвання – дастаткова рассыпаць яго на падносе, выкладзеным мокрым лігнінам і папырскаць вадою, калі падклад пачне высыхаць. У залежнасці ад тэмпературы, колькасці святла і віду насення, зародкі праз 2-7 дзён гатовыя да збору.

Еш штодня Каб адзначыць пазітыўнае ўздзеянне праросткаў, трэба іх есці штодня, найлепш сырымі, бо тады яны не трацяць сваіх пажыўных складнікаў. Іх можна ўжываць як дадатак да салатаў, рыбных і тварожных паст, пасыпаць бутэрброды ці бульбу. Перад спажываннем праросткі трэба спаласнуць. Іх можна дадаваць да любых страваў на ўласны густ - магчымасцяў тут шмат.
Самыя папулярныя праросткі:
Праросткі радыскі маюць пікатны смак. Яны могуць замяніць зялёную цыбулю, добра кампануюцца са стравамі з яек, сметанковымі і маянэзнымі соўсамі. Дзякуючы вялікай колькасці вітамінаў C паляпшаюць адпорнасць арганізму. Праросткі радыскі ўтрымліваюць шмат серы, таму карысна ўплываюць на стан скуры, валасоў і пазногцяў.
Праросткі сланечніка маюць лёгкі арэхавы смак, яны дасканала надаюцца для змяшаных салатак або бутэрбродаў. У іх шмат цынку або жалеза. Таму іх павінны ўключыць у свой рацыён вегетарыянцы, якім пагражае недахоп гэтых элементаў.
Праросткі соі маюць далікатны смак, злёгку хрумсткія. Ідэальна пасуюць да гарачых страваў, асабліва кітайскіх прысмакаў з воку. Багатая крыніцы жалеза, вітамінаў C i B1. Рэгулярнае спажыванне праросткаў соі супакойвае нервы, дадае энергіі і апетыту.
Праросткі люцэрны, як і праросткі соі, можна дадаваць да страваў з воку і з патэльні, аднак заўжды лепш пад канец смажкі. Яны ўтрымліваюць рэдкі ў раслінах вітамін B12, на недахоп якога церпяць вегетарыянцы. Апрача таго, багатыя на вітаміны A, C і D, а таксама лецытын. Паляпшаюць памяць, маюць танізуючыя ўласцівацсі.
Праросткі сачавіцы далікатныя смак, іх можна есці і сырымі ў салатках, і ў гарачых стравах. У іх шмат жалеза, магнію і вітаміну C. Праросткі сачавіцы добра ўплываюць на стан зубоў.
Праросткі брокалі пікантныя, дасканала пасуюць да бутэрбродаў і мяшаных салатак. Праросткі брокалі, як сам брокалі і іншыя расліны сямейства крыжакветных, утрымліваюць сульфарафан – субстанцыю, якая ахоўвае ад раку, а таксама, у пэўных выпадках, стрымліваюць рост ракавых клетак. Цікава, што праросткі ўтрымліваюць у 20 разоў больш сульфарафану, чым дарослая расліна.
Праросткі бобу мун лёгка хрумсткія, іх часта прымяняюць у стравах азіяцкай кухні, як у гарачым, так і халодным выглядзе. Бабы мун, як і іншыя стручковыя расліны, з’яўляюцца каштоўнай крыніцай бялка. Дзякуючы прысутнасці неабходных для прарошчвання энзімаў гэты бялок лёгка засвойваецца, а самі праросткі нашмат лепей пераварваюцца, чым боб. Праросткі бобу мун таксама зніжаюць узровень кепскага халестэрыну.













