Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Цукіні для прыгажосці
Цукіні для прыгажосці.

Імбір, гваздзікі, карыца... прыправы, якія сагрэюць у халодны дзень

Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Пазнаёмся з прыправамі, якія разагрэюць, а таксама з дадаткамі да кавы і гарбаты, якія ўратуюць цябе ў халодны восеньскі і зімовы дзень.

Прыправы, якія ўжываюцца ў нашай кухні, прыправы і натуральныя дадаткі да кавы і гарбаты, якія ўтрымліваюць рэчывы, папраўляюць метабалізм і пабуджаюць клеткі да ўтварэння большай колькасці энергіі. А гэта асабліва важна для людзей на дыеце супраць эфекту ё-ё.

Існуе шмат смачных і здаровых натуральных прадуктаў, якія дадаюць да гарбаты, кавы ці какавы, паляпшаюць смак напою, а да таго ж разаграваць нас. Вось вядомыя карэнныя прыправы і дадаткі ў нетыповай ролі – пераможцы бактэрый і …холаду.

 

ІмбірВырошчваецца ў трапічнай Азіі больш за 3000 гадоў. Прызнаным каралеўствам прыправаў з’яўляецца індыйская кухня. Імбір прадаецца ў свежым і ў сушаным выглядзе, у кавалках і молаты.

 
 
 Імбір












Імбір – гэта выдатны ацяпляльны складнік дыеты, ён станоўча ўплывае , між іншым, на страваванне і крывазварот, што, у сваю чаргу, выклікае разаграванне арганізма. Гэта ідэальны дадатак да напояў: кавы, гарбаты (замест цытрыны), келіха падагрэтага чырвонага віна. Яго можна ўжываць як дадатак да мясных, рыбных страваў і да дэсертаў. Ён багаты і на супрацьзапаленчыя рэчывы.

Гваздзікі

Гваздзікі – гэта сушаныя пупышкі вечназялёнага гваздзічнага дрэва, якое расце толькі ў трапічным, марскім клімаце, напрыклад, у Малайзіі, Інданэзіі і Танзаніі. З’яўленнем гваздзіка у Еўропе мы абавязаныя міжземнаморскай кухні.  Дадаванне гваздзікоў да гарбаты або кавы разагрэе нашыя органы адчування. Пасуе гваздзік і да баршчу, і да мясных страваў (напрыклад, запечанай грудзінкі). Антысептычныя і абязбольваючыя ўласцівасці гваздзіка дапамагаюць хутчэй ачуняць ад прастуды ці грыпы.

Карыца

Карыца, або цынамона, якую мы звычайна ўжываем у выглядзе парашку - гэта кара духмянага дрэва з Цэйлону. Чым яна святлейшая, тым лепшай якасці. Яе стагоддзямі ўжывалі ў народнай медыцыне як лек ад прастуды і агульнай аслабленасці арганізму. Разаграе нават сам цудоўны пах карыцы. Яе можна дадаваць да гарбаты, гарачага віна ці піва, кампоту, запечанай свініны з чарнаслівам і яблычнага мусу, а таксама, натуральна, да выпечкі, хаця ў гэтым выпадку карыца траціць свае лекавыя ўласцівасці.

 Мёд
 
 

МёдМалако, гарбата або какава, запраўленыя мёдам – гэта здаўна вядомы сродак для ўсіх мерзлякоў. Ён мае супрацьзапаленчыя, аднаўляльныя і ачышчальныя ўласцівасці.

 













Спажыванне мёду прыспешвае разумовае развіццё ў дзяцей і папраўляе імунітэт у   дарослых. Варта памятаць, каб не дадаваць яго да гарачага, бо тады ён траціць бальшыню сваіх вартасцяў. Максімальная тэмпература – 60 градусаў.

 

Кардамон Яго вылучае інтэнсіўны карэнны пах. Пасуе да малака, кавы, шакаладу, тварагу і дэсертаў. Шырока прымяняецца падчас лячэння прастуды, бо мае далікатнае супрацьвіруснае і ўзмацняльнае ўздзеянне.  Залагоджвае кашаль, прыспешвае выздараўленне тых, хто пакутуе на запаленне бронхаў. Таксама дапамаге пры нястраўнасці, асвяжае дыханне і папярэджвае развіццё вірусаў, агульна ўзмацняе арганізм.

 

Апельсінавая скурка Пах апельсінавай скуркі расслабляе і дапамагае заснуць у халодныя вечары. Цудоўна смакуе ў гарбаце і гарачым віне. Пасуе да выпечкі, пернікаў і … спагеці баланьезэ. Водар апельсінавай скуркі, які разносіцца па доме, змяншае галаўны боль. Флаваноіды, якія ўтрымліваюцца ў ёй, ўздзейнічаюць супрацьзапаленча і антыбактэрыяльна. 

 

Перчыкі чылі Гэта ідэальны дадатак да ежы ў халодныя дні.  Разагравальную моц перчыкаў ведаюць усе, хто хоць раз еў страву з іх дадаткам. Іх можна падаваць да кожнага віду мяса.

 
 
 Вастрыня перца












Можна і да гарачага шакаладу. У лекавых мэтах перчыкі чылі ужываюцца ад запалення верхніх дыхальных шляхоў, як сродак, які змякчае набухлую слізістую абалонку і ачышчае дыхальныя шляхі.

Ваніль

Пах ванілі – самы смачны з салодкіх водараў. Найбольш высакародна пахне сама мякаць, здабытая са стручка. Палачку трэба разрэзаць уздоўж і выняць яе змесціва. Ваніль пасуе да кавы, гарбаты (ванільны цукар), тваражку, аладак і выпечкі. У выглядзе наліўкі або сіропу яе прымяняюць пры гарачцы і непаладках у страваванні.

 

Малінавы сок

Цудоўна надаецца да гарбаты і кісялю. Гэта адзін з самых эфектыўных і здаровых лекаў ад прастуды. Малінавыя алеі маюць добрыя разагравальныя ўласцівасці, а саліцылавая кіслата, якая там утрымліваецца, мае патагонныя ўласцівасці.

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Фітнэс
Гэта стыль жыцця мільёнаў людзей, асабліва папулярны ў апошняе дзесяцігоддзе.