Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Кветкавая капуста
Пісьменнік пра кветкавую капусту.

Прадукты, якіх нельга спалучаць

Варта ведаць, якія штодзённыя прадукты нельга спалучаць і якія будуць наступствы іх ужывання.

Агурок з памідорамАказваецца, што такое распаўсюджанае спалучэнне  не рэкамендуецца. Свежы агурок утрымлівае энзім аскарбіну, які нішчыць вітамін C ў памідоры. Нават некалькіх кропель агурковага соку дастаткова, каб зьншчыць вітамін C у некалькіх кілаграмах памідораў!

 
Белы сыр з памідорам
Спалучэнне тварагу (белага сыру) з памідорам шкоднае для суставаў. Кіслоты, якая ўтрымліваюцца ў памідоры і  надаюць яму характэрны смак, уступаюць у рэакцыю з кальцыем, які ёсьць у белым сыры, утвараючы спэцыфічны асадак у нашых суставах. Калі рэгулярна ўжываць гэтае спалучэнне прадуктаў, можна дачакацца моцнага болю суставаў.
 
 
 Белы сыр з памідорам
Рыба са сланечнікавым або кукурузным алеемРыба – гэта каштоўная крыніца ненасычаных тлустых кіслотаў  амега 3, якія аблягчаюць працу нервовай сістэмы, добра ўплываюць на суставы і змяншаюць рызыку хваробы на рак. У сваю чаргу, алеі – сланечнікавы і кукурузны – утрымліваюць кіслоты амега 6, якія нейтралізуюць дзеянне амега 3, да таго ж прыспешваючы працэсы старэння. Таму мы не павінны спалучаць гэтыя прадукты падчас смажкі. Апрача таго, рыба больш каштоўная, калі яе пякуць, грылююць ці гатуюць на пары.
 Віно да чырвонага мяса
 
 
Віно да чырвонага мяса
Ялавічына, свініна і дзічына ў спалучэнні з чырвоным віном можа выклікаць нават анемію. Дубільныя рэчывы, якія ёсць ў віне, абмяжоўваюць засваенне жалеза, а чырвонае мяса з’яўляецца самай багатай крыніцай гэтага мінеральнага складніка.
 
Булачка з гарбатайДубільныя рэчывы, якія ёсьць у чаі,  адмоўна ўплываюць на засваенне бялку, магнію, кальцыю, медзі, цынку і жалеза. Чым мацнейшая заварка, тым мацнейшае ўздзеянне дубільнай кіслаты. Дрожджы – багатая крыніца вітаміну B1, які падтрымлівае дзейнасць нервовай сістэмы і нават дрожджавая выпечка у гэтым сэнсе вельмі карысная. На жаль, у спалучэнні з гарбатай дубільныя рэчывы эфектыўна замінаюць засваенню гэтага вітаміну.

Бульба з масламГэтыя два прадукты, якія паасобку не вельмі каларыйныя, разам ствараюць  сапраўдную тлушчавую бомбу. Бульба – крыніца вугляводаў, мае высокі глікемічны індэкс, пасля яе спажывання ў крыві падымаецца ўзровень глюкозы. Такім чынам, арганізм прадукуе вялікую колькасць інсуліну, каб знізіць узровень глюкозы. Інсулін адказны і за ўтварэнне тлушчавых клетак, за іх стымуляцыю. Такім чынам, мы складваем у целе амаль увесь тлушч, які спажываем у гэты момант.

Рэцэпт дня

Erwtensoep – галандскі гарохавы суп
Erwtensoep, гарохавік, ён жа снэрт – вельмі папулярны ў Галандыі суп з зялёнага лушчанага гарошку.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Фітбол
Вялікія каляровыя мячы падыйдуць тым, хто хоча выбудаваць цела, узмацніць мускулы, якія адказныя за правільную паставу.