Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Прынцыпы здаровага стылю харчавання - здаровы рацыён, Slow Food
Прыхільнікі Slow Food даводзяць, што павольнасць – гэта найлепшая якасць, больш стараннае гатаванне, багацце досведу, якія нівелююцца паспешлівасцю, гэта здаровы рацыён. Прыкладам можа служыць павольнае даспяванне, якое надае вінам і каньякам вышэйшыя смакавыя якасці, тое самае - са шматлікімі гатункамі піва, сыру, пэўнымі відамі мяса.
Высокаапрацаваныя прадукты не даюць нам неабходных для жыцьцёвых працэсаў вітамінаў, мінеральных соляў, іншых каштоўных складнікаў, затое з’яўляюцца крыніцай небяспечных насычаных цукроў і тлушчу. Фаст-фуд пры недахопе руху - гэта гарантаваная лішняя вага і іншыя хваробы. Антыдотум ад эпідэміі атлусцення - гэта… гародніна.
Прынцыпы здаровага ладу жыцця Slow Food зусім не павінен быць рухам для эліты. Далучыцца да яго можа кожны, хто ацэніць гатаванне паўнавартаснай хатняй ежы ў добрай атмасфэры.

Варта пакаштаваць павольную ежу і свядома прасачыць усю вялікую карысць ад яе. Гатаванне можа стаць магічным рытуалам, а не штодзённым абавязкам.
Slow Food – экалагічнае жыццёІдэю "запаволенага тэмпу" прапануюць шматлікія вялікія і малыя таварыствы і арганізацыі па ўсім свеце, а іх філасофія тычыцца ўсіх сфераў жыцця чалавека. Рух Slow – гэта сегрэгацыя адкідаў, рацыянальнае спажыванне энергіі, выбар прадуктаў маркі "eco friendly", альтэрнатыўныя метады адукацыі (slow school), справядлівы гандаль і шмат іншага. Усё, што дазваляе жыць больш свядома Прыхільнікі руху сцвярджаюць, што такое жыццё магчымае. Бо вядзецца не пра тое, каб кінуць усё, зашыцца ў глушэчы і гадаваць расліны. Дастаткова знайсці ўласцівае сабе тэмп і старацца жыць асэнсавана.
Вось некалькі падказак прыхільнікаў Slow Food, іх можна без цяжкасці прымяняць у штодзённым жыцці:
- Не бяжы на працу, лепей ідзі хуткім крокам. Тады тваё сэрца працуе роўна і няма пагрозы прыспешвання пульсу. Дастаткова выйсці з дому на некалькі хвілінаў раней, чым звычайна.
- Не рабі ўсяго адначасна. Такі рытм працы стрэсуе і адбірае больш энергіі.
- Святкуй кожнае спажыванне ежы. Супольнае застолле і размова аб’ядноўваюць людзей. І гэта сапраўды прыемна.
- Еш за сталом, старанна перажоўваючы. Ежа над газетай, за камп’ютарам, перад тэлевізарам, на бягу, у машыне, стоячы, у рэстаранах хуткага абслугоўвання ці на вуліцы – дэструкцыйная.
- Насалоджвайся смакам і водарам стравы. Такім чынам ты стымулюеш стрававальную сістэму выдзялець страўнікавы сок, што прыспешвае страваванне.
- Заміж таго, каб есці гатовыя стравы ці браць паўфабрыкаты, прыгатуй ежу з неапрацаваных прадуктаў. Выбірай свежую, сезонную гародніну і садавіну, рабі выпечку. Уяві сабе сваю радасць, калі твае хатнія будуць цешыцца смакам і водарам.
- Шынку замяні запечаным ці вараным кавалкам мяса.













