Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Прывабны колер скуры праз ужыванне гароднiны

Для ідэальнага колеру твару
Даследванні паказваюць, што і для мужчын, і для жанчын найбольш прывабным з’яўляецца ружаваты колер твару, і дасягнуць яго можна праз здаровае харчаванне, багатае на садавіну і гародніну.
Для колеру скуры важна наступнае: чым святлей, тым лепш. Святлейшы колер скуры здаецца нам прывабным, і, што больш важна, паказвае на здаровы стыль харчавання і наогул здаровы лад жыцця. Ідэальны колер твару кажа нам пра тое, што скура атрымлівае дастаткова кіслароду і сэрца ў здаровым стане. Тыя, хто паліць, таксама як і людзі з пэўнымі хваробамі, не могуць пахваліцца здаровым колерам скуры, і яна такім чынам распавядае нам пра розніцу паміж імі і тымі, хто не церпіць на хваробы і нікатынавую залежнасць.
Што мы можам зрабіць?Для таго, каб палепшыць колер скуры, трэба есці таматы, моркву, шпінак, зеляніну ды цытрусавыя. Яны не толькі утрымліваюць каратын, але і наогул падвышаюць імунітэт, і здольныя абараніць нас ад раку. Важна есці хаця б пяць порцый садавіны іі гародніны штодня, а можна таксама браць прыклад і з японскай кухні, спажыўцы якой дазваляюць сабе каля дзесяці порцый зеляніны на дзень. Дзякуючы правільна складзенай дыеце можна дасягнуць здаровага, светлага ды роўнага колеру скуры.













