Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Радыс

100 г радысу – 14 ккал Радыс утрымлівае натрый, серу, кальцый, жалеза, магній, фосфар, медзь, хлор і вітаміны A, B1, B2, C, E і PP.
Найздаравейшая, калі сыраяНайлепшая сырая радыска, у якасці дадатку да бутэрбродаў або салатаў. Можна яе падаваць тушанай або варанай. Есці можна і лісце радыскі, спалучаючы з лісцем салаты або свежым агурком і зялёнай цыбуляй. Лісты маюць тыя ж смакавыя і пажыўныя якасці, што і караняплоды.
Для здароўя
Радыска дапамагае пазбегнуць нястраўнасці і пякоткі. Лечыць падвышаную кіслотнасць страўніка, прачышчае ныркі, запабягае ўтварэнню ныркавых камянёў. Добра ўплывае на зрок і здымае кашаль. У свой рацыён павінны уключыць яе і тыя, хто церпіць на артрыт.
Дасканалая памяць Паводле народнай медыцыны, радыска паляпшае яснасць мыслення і памяць, ачышчае мозг ад лішняй інфармацыі і пабуджае да працы.

Для прыгажосціРадыска, як і рэпа, завецца гароднінай для прыгожых валасоў, уплывае на іх густату і бляск. Паляпшае стан скуры і пазногцяў. Павінны надаць увагу радысцы і тыя, хто хоча скінуць некалькі кіло – радыска сытная, але не таўсціць. Яна незаменная ў дыетах для пахудання.













