Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Зялёныя брокалі ахоўваюць вочы
Зялёныя брокалі ахоўваюць вочы.

Раманеска

Лацінская назва:
Brassica oleracea
Аднагадовая расліна, вырошчваецца дзеля жоўта-зялёных суквеццяў.
Раманеска
 
100 г раманескі – 25 ккал Раманеска мае спажыўчую вартасць, роўную кветкавай капусце ці брокалі, але ўтрымлівае больш караціну ды мінеральных соляў і менш клятчаткі. З’яўляецца багатай крыніцай вітаміна C.











Хочацца чагосці лёгкага
Раманеска належыць да найбольш лёгкастраўных відаў гародніны.


У пошуках страчанага смаку

Раманеска выдатна заспакойвае голад, маючы пры гэтым мала калорый. Гэтая гародніна дапамагае людзям, якія церпяць на парушэнні смаку. Раманеска ўтрымлівае цынк, які змагаецца са стратай смаку або з металічным прысмакам ў роце.

 
Для пераборлівыхРаманеска разнастаіць кухню аматараў кветкавай капусты, у якіх скончыліся ідэі прыгатавання любімай гародніны. Раманеска можна гатаваць і як кветкавую капусту, прытым яна лепш засвойваецца.
 
 
 Раманеска





















Выйшла з  падполля
Раманеска трапіла на міжнародны рынак каля 1990 г. Яе вырошчвалі ў ваколіцах Рыму, дзе яе адкрылі і ўдасканалілі галандскія садаводы. Сёння гэтая гародніна разнастаіць гарачыя стравы, запяканкі і салаты са свежай гародніны.

 

Іншапланетны  прысмак  Англічане называюць раманеска брокалі, французы капустай, a немцы і палякі – кветкавай капустай. Урэшце яе вырашылі змясціць недзе паміж брокалі і кветкавай капустай. Прымаючы да ўвагі форму раманескі (яе ружачкі нагадваюць піраміды або мінарэты) цікавай падаецца тэорыя, што раманеска выпала з лятаючага сподка.

Рэцэпт дня

Erwtensoep – галандскі гарохавы суп
Erwtensoep, гарохавік, ён жа снэрт – вельмі папулярны ў Галандыі суп з зялёнага лушчанага гарошку.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Бег трушком
Джогінг – гэта перадусім бег. Бег прыносіць радасць, перамагае дэпрэсію і прыносіць упэўненасць у сабе. А калі ў нас ёсць намер схуднець, то джогінг будзе найлепшым метадам. Гэта спорт на ўсё жыццё.