Гародніна дня
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.
Прадукт дня
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Гароднінныя пацешкі
Фу юнг - кітайскі амлет з курыцай, праросткамі, шампіньёнамі i сельдэрэем
час прыгатавання:
20 min
колькасць порцый:
4
складанасць:
просты
Амлет фу юнг найчасцей гатуецца толькі з бялкоў курыных яек, каб смак быў больш далікатны, а страва літаральна раставала ў роце.
Апісанне
Гэты амлет вельмі папулярны ў ЗША. Назва паходзіць ад кветкі лотаці і перакладаецца даслоўна як “пялёсткі белай лотаці”.
Ацэнка карыстальнікаў:
Ваш голас:
Складнікі
Амлет:
6 яек (толькі бялкі)
200 г варанай курынай грудкі
200 г свежых праросткаў бабоў мунг
100 г шампіньёнаў
100 г сельдэрэя
1 цыбулька-дымка
соль, перац
алей
Соўс:
½ шклянкі курынага булёну
2 лыжкі соевага соўсу
1 лыжка рысавага віна
1 лыжка кукурузнай мукі
3 лыжкі вады
1 лыжка алею
белы перац
Спосаб прыгатавання
- Курынае мяса пакроіць на кавалачкі, пакроіць шампіньёны на тонкія скрылькі, пасячы сельдэрэй. Дадаць праросткі і ўсё разам вымешаць. Пасячы цыбулю, у каструлі вок нагрэць алей, спачатку спасэраваць цыбулю, потым дадаць астатнія складнікі.
- Смажыць, памешваючы, дадаць соль і перац. Пакінуць, каб астыла.
- Узбіць яйкі і дадаць іх да смажанага мяса з гароднінай. Усё старанна вымешаць. Зноў разагрэць у воку алей і выліць гатовую масу. Смажыць, злёгку соўгаючы лапаткай туды-сюды. Калі амлет схопіцца, перавярнуць на другі бок, смажыць, пакуль не падрумяняцца беражкі.
- Соўс: ускіпяціць у каструлі булён, дадаць соевы соўс, віно і перац. Выключыць агонь. Муку вымешаць з вадой і паступова ўліць у булён, увесь час мяшаючы, пакуль соўс не загусне. Дадаць алей і яшчэ раз вымешаць.
- Зноў падагрэць соўс, вымешаць і паліць ім амлет.
Як падаць: Падаваць гарачым
Рэцэпт дня
Erwtensoep, гарохавік, ён жа снэрт – вельмі папулярны ў Галандыі суп з зялёнага лушчанага гарошку.
Топ 5 рэцэптаў
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.













