Гародніна дня
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.
Прадукт дня
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Гароднінныя пацешкі
Pain à l’ail - французскі часнычны багет
час прыгатавання:
30 min
колькасць порцый:
4
складанасць:
просты
Багет з часныком – сімвал французскай кухні.
Апісанне
Багет, доўгі вузкі батон – такі ж сімвал Францыі і Парыжа, як Эйфелева вежа, віно, берэт і сыр, хаця шмат гатункаў багета пякуць і па-за Францыяй. Багеты сталі папулярнымі ва ўсім свеце.
Ацэнка карыстальнікаў:
Ваш голас:
Складнікі
2 багеты
4 вялікіх зубчыкі часныку
2 лыжкі пасечанай пятрушкі
2 лыжкі парэзанага базіліка
1 шклянка цёртага чэдэра, пармезана або іншага цвёрдага жоўтага сыра
1 лыжка солі або на смак
6 лыжак масла
6 лыжак алівы
Спосаб прыгатавання
- Спачатку добра расцерці масла. Дадаць аліўкі, здробнены часнок і соль па гусце. Расцерці ўсё гэта да аднастайнай масы.
- Дадаць да масы пятрушку і акуратна змяшаць.
- Цяпер можна разрэзаць багеты напалову і на кожнай з дзвюх частак зрабіць надрэзы глыбінёй 2-3 см. Пасля гэтага нашмараваць надрэзы і верхнюю частку багетаў часночнай пастай.
- Кожны кавалак асобна загарнуць у алюмініевую фальгу, пакласці ў духоўку і пячы 10-12 хвілін пры тэмпературы 180° C.
- Потым выняць багеты з духоўкі, раскрыць фальгу, шчодра пасыпаць іх сырам і пячы яшчэ каля 5 мін, пакуль багеты не падрумяняцца.
Як падацьПадаваць на стол пакуль багеты яшчэ цёплыя.
Смачна хрумкаць!
Рэцэпт дня
Erwtensoep, гарохавік, ён жа снэрт – вельмі папулярны ў Галандыі суп з зялёнага лушчанага гарошку.
Топ 5 рэцэптаў
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.













