Гародніна дня
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.
Прадукт дня
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Гароднінныя пацешкі
Чапаці – індыйскі хлеб
час прыгатавання:
60 min
колькасць порцый:
3
складанасць:
просты
Чапаці – індыйскі хлеб, па форме нагадвае аладку. Яго робяць з жытняй мукі і пякуць на жалезнай блясе.
Апісанне
Аладкі падаюць да розных страваў з гародніны, рысу і да супу дхал. Чапаці выкарыстоўваюць замест лыжкі, заграбаючы ім ежу. Памер аладкі залежыць ад рэгіёна і кухні, але сярэдняя велічыня – каля 10 см у дыяметры.
Ацэнка карыстальнікаў:
Ваш голас:
Складнікі
1 1/2 шклянкі жытняй мукі
1/2 чайнай лыжкі солі
1 шклянка вады
2 сталовыя лыжкі топленага масла
Спосаб прыгатавання
- Прасеяць муку ў вялікую пасудзіну, дадаць соль і змяшаць. Пасярэдзіне зрабіць ямку, павольна ўліць у яе ваду, мясіць цеста каля 7 хвілін. Накрыць і пакінуць пастаяць на паўгадзіны.
- Раздзяліць гатовае цеста на 16 аднолькавых частак. Кожную раскачать на тонкую аладку 10-15 см у дыяметры.
- Разагрэць патэльню і пакласці на яе чапаці. Смажыць з аднаго боку, пакуль не з'явяцца бурбалкі, тады перавярнуць на другі бок. Асцярожна з дапамогай ручніка прыціснуць аладку і яшчэ раз перавярнуць на іншы бок. Чапаці павінна добра прапячыся.
Як падаць: Адзін бок чапаці трэба пашмараваць маслам і пакласці аладкі адна на адну, каб захаваць цеплыню
Рэцэпт дня
Erwtensoep, гарохавік, ён жа снэрт – вельмі папулярны ў Галандыі суп з зялёнага лушчанага гарошку.
Топ 5 рэцэптаў
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.













