Гародніна дня
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.
Прадукт дня
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Гароднінныя пацешкі
Цірамісу - італьянскі дэсерт з сырам маскарпонэ
час прыгатавання:
60 min
колькасць порцый:
4
складанасць:
просты
Рэцэпт Цірамісу – гэта дэсерт, ідэальны на полудзень. У класічным выглядзе цірамісу падаюць вельмі ахалоджаным да кавы эспрэса.
Апісанне
Дэсэрт цірамісу каго хочаш зачаруе, паставіць на ногі, задаволіць самых капрызных. Цірамісу не так і складана прыгатаваць, а яго цудоўны смак наводзіць прыемныя мары аб снежных схілах Даламітаў або пясчаных пляжах Сіцыліі.
Ацэнка карыстальнікаў:
Ваш голас:
Складнікі
100 мл амарэта
60 г сыра маскарпоне
6 лыжак распушчальнай кавы
4 жаўткі
120 г цукровай пудры
250 г бісквітаў
2 шклянкі вады
какава
Спосаб прыгатавання
- Жаўткі расцерці з цукрам так, каб атрымаўся гогаль-могаль. Потым дадаць маскарпоне і далей расціраць да загусцення.
- У місцы ў невялікай колькасці вады распусціць каву, астудзіць і дадаць спачатку амарэта, а потым гатаваную астуджаную ваду. У гэтым пуншы трэба размякчыць бісквіты і паскладаць іх на талерцы, перакладаючы пласты бісквітаў крэмам з маскарпоне.
- Паставіць у халадзільнік і пачакаць, пакуль пласты ссядуцца.
Як падаць: Перад падачай пасыпаем какао.
Рэцэпт дня
Erwtensoep, гарохавік, ён жа снэрт – вельмі папулярны ў Галандыі суп з зялёнага лушчанага гарошку.
Топ 5 рэцэптаў
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.













