Гародніна дня
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.
Прадукт дня
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Гароднінныя пацешкі
Гулаб Джамун – індыйскі дэсерт
час прыгатавання:
45 min
колькасць порцый:
4
складанасць:
просты
Гулаб Джамун – папулярная ў Індыі слодыч, гэта смажаныя шарыкі ў цукровым сіропе.
Апісанне
Гэты дэсерт будзе выдатным пачастункам для Вашых гасцей.
Ацэнка карыстальнікаў:
Ваш голас:
Складнікі
Цеста:
2 шклянкі сухога малака
1 ст.л. мукі
1/2 шклянкі малака
1 ч.л. масла
алей для смажання
Сіроп:
2 шклянкі вады
2 шклянкі цукру
1 ч.л. ружовай вады
2 зярняткі кардамона
Спосаб прыгатавання
- Перамяшаць муку з сухім малаком. Падагрэць звычайнае малако, дадаць масла. Уліць малако ў муку і замяшаць цеста.
- З цеста вылепіць 25 маленькіх шарыкаў і пакласці на талерку, змазаную алеем.
- На патэльні ростапіць алей, падагрэць і ўкінуць на спробу адзін шарык, які павінен апусціцца на дно і праз некаторы час усплыць. Калі шарык стане карычневым, можна выцягнуць.
Сіроп:
- Расціснуць зярняты кардамона, укінуць іх у каструлю, дадаць цукар і ваду. • Ускіпяціць і патрымаць на агні 5 хвілін. Зняць з агню і дадаць ружовую ваду.
- Шарыкі гулаб джамуна акунуць у сіроп і пакінуць на некалькі гадзін
Як падаць: Лепш за ўсё падаваць шарыкі гулаб джамун яшчэ цёплымі, проста ў сіропе.
Рэцэпт дня
Erwtensoep, гарохавік, ён жа снэрт – вельмі папулярны ў Галандыі суп з зялёнага лушчанага гарошку.
Топ 5 рэцэптаў
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.













