Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Перац
Цеплалюбная расліна, якую гадуюць дзеля пладоў, якія ў залежнасці ад гатунка маюць розныя колеры, формы і памеры.

Прадукт дня

Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра. 
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 720 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Спажыўныя фракталы
Што агульнага паміж кветкавай капустай, раманескай, фінансамі і медыцынай…?

Erwtensoep – галандскі гарохавы суп

час прыгатавання:
210 min
колькасць порцый:
6
difficulty:
difficulty3
Erwtensoep, гарохавік, ён жа снэрт – вельмі папулярны ў Галандыі суп з зялёнага лушчанага гарошку.
description

Звычайна галандцы гатуюць гэты суп зімой, калі патрэбна сытная ежа. Снэрт – суп вельмі густы, да яго часта дадаюць свініну або каўбасу. Галандцы кажуць, што гарохавік добры тады, калі ў ім стаіць лыжка.

Erwtensoep – галандскі гарохавы суп
Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Складнікі

1 шклянка лушчанага зялёнага гарошку
500 г свіной лапаткі
500 г тлустай вяндліны або вяленай тлустай каўбасы
3 л вады
3 дробна парэзаных цыбуліны
1 парэзанае сцябло сельдэрэя
3 парэзаных кубікамі бульбы
1 вязка лісця сельдэрэя
1 лыжачка солі

Спосаб прыгатавання
  • Гарох заліць вадой і пакінуць на 8 - 10 гадзін пад накрыўкай
  • Зліць ваду і разам са свінінай пакласці ў каструлю з салёнай вадой
  • Гатаваць на павольным агні 3 гадзіны
  • Дадаць цыбулю, сцябло і лісце сельдэрэя і гатаваць яшчэ паўгадзіны, час ад часу мяшаючы
  • Дадаць вяндліну або каўбасу і гатаваць яшчэ 10 хвілін
  • Дастаць вяндліну або каўбасу, парэзаць на кавалачкі
  • Ужо парэзаную кінуць назад у суп


Як падаваць: Звычайна снэрт падаюць з жытнім хлебам і традыцыйным сырам. Мяса з супа ядуць на хлебе, паліўшы гарчыцай.

Рэцэпт дня

Пучэра - аргентынскі гуляш
Пучэра (puchero) – страва, якую ў Аргентыну прывезлі іспанскія каланізатары.
Дыета для офісных работнікаў
Мы падкажам, як не памерці з голаду, і пры гэтым трохі схуднець. Варта памяняць свае харчовыя звычкі ўжо цяпер.

Фізічная актыўнасць

Ёга
Стрэтчынг дапамагае зменшыць успрымальнасць мышцаў да болю, дапамагае іх рэгенераваць пасля моцных высілкаў.