Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Шпінак
Амаль жалезная расліна

Пучэра - аргентынскі гуляш

час прыгатавання:
120 min
колькасць порцый:
12
складанасць:
цяжкі
Пучэра (puchero) – страва, якую ў Аргентыну прывезлі іспанскія каланізатары.
Апісанне

Гэта гуляш з розных відаў мяса і гародніны, які тушыцца ў адным гаршчэчку. Аргентынцы ядуць асобна мяса, булён і гародніну. Срава папулярная таксама ва Ўругваі і на сваёй радзіме - у Іспаніі.

Пучэра - аргентынскі гуляш
Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Складнікі

2 кг ялавічыны
4 курыныя грудкі
400 г сырой грудзінкі
6 свіных сасісак
1 цыбуля
1 цыбуля-парэй
5 бульбін
5 моркавак
1 кг гарбуза ці кабачка
5 бататаў
1 галоўка белай капусты
500 г фасолі
5 маладых кукурузных кіяхоў  
чорны перац, соль

Спосаб прыгатавання
  • У вялікай каструлі закіпяціць 5 літраў злёгку падсоленай вады, дадаць парэзаную на чатыры часткі цыбулю, парэй, чорны перац і ялавічыну. Усё гэта варыць 45 хвілін.
  • Да ялавічыны на агні дадаць курыныя грудкі, грудзінку, сасіскі, бульбу і бататы, парэзаныя на кубікі, моркву і гарбуз, парэзаныя саломкай і капусту, парэзаную вялікімі кавалкамі.
  • Гародніну гатаваць толькі хвіліну, выцягнуць яе і раздзяліць.
  • Асобна зварыць кукурузу.
  • Пакуль гатуецца пучэра, закіпяціць у каструлі ваду, пасаліць і зварыць фасолю (папярэне трэба яе замачыць і пакінуць нанач).
    Варанае мяса, сасіскі, грудзінку парэзаць.

 

Як падаць: Мяса падаваць на вялікіх талерках разам з гароднінай, фасоляй і кукурузай. Усё павінна быць гарачае.

Рэцэпт дня

Erwtensoep – галандскі гарохавы суп
Erwtensoep, гарохавік, ён жа снэрт – вельмі папулярны ў Галандыі суп з зялёнага лушчанага гарошку.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Фітнэс
Гэта стыль жыцця мільёнаў людзей, асабліва папулярны ў апошняе дзесяцігоддзе.