Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Зялёныя брокалі ахоўваюць вочы
Зялёныя брокалі ахоўваюць вочы.

Хутспот

час прыгатавання:
120 min
колькасць порцый:
4
складанасць:
сярэдні
Хутспот – традыцыйная страва галандскай кухні, непасрэдна звязаная з гісторыяй гэтай дзяржавы.
Апісанне

У XVI стагоддзі Іспанія акупавала адзін з галандскіх гарадоў - Лейдэн, жыхары якога доўгі час цярпелі ад голаду. Але 1 кастрычніка 1571 года горад быў вызвалены, а людзям прывезлі патрэбныя прадукты. Галандцы распавядаюць гісторыю пра хлопчыка, які падчас акупацыі знайшоў збанок з фасоляй, морквай і іншай гароднінай. Сёння гэтую страву падаюць у Лейдэне 3 кастрычніка ў памяць аб гераічным вызваленні горада.

Хутспот
Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Складнікі

1 кг ялавічыны
1 кг бульбы
3 морквы
3 цыбуліны
4 сталовыя лыжкі масла
4 шклянкі вады
1 чайныя лыжкі солі
перац, бабковы ліст

Спосаб прыгатавання
  • Закіпяціць ваду і ўкласці ялавічыну, не разразаючы яе, пасаліць, дадаць перац, бабок і варыць да паўгатовасці на слабым агні.
  • Бульбу, моркву і цыбулю пачысціць. Бульбу парэзаць кубікамі, моркву нашаткаваць, а цыбулю парэзаць кольцамі. Дадаць гародніну да мяса і тушыць усё каля 40 хвілін.
  • Калі мяса і гародніна патушацца, мяса выняць і не даць яму астыць. З гародніны і невялікай колькасці булёну зрабіць пюрэ, калі трэба, дадаць туды яшчэ солі і перцу. Старанна размяшаць.
  • Парэзаць лустамі мяса. Растапіць масла.


Як падаць:На вялікі спод выкласці  гародніннае пюрэ, зверху лусты мяса, паліць усё маслам і пасыпаць пятрушкай. Падаваць гарачым.

Рэцэпт дня

Erwtensoep – галандскі гарохавы суп
Erwtensoep, гарохавік, ён жа снэрт – вельмі папулярны ў Галандыі суп з зялёнага лушчанага гарошку.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Бег трушком
Джогінг – гэта перадусім бег. Бег прыносіць радасць, перамагае дэпрэсію і прыносіць упэўненасць у сабе. А калі ў нас ёсць намер схуднець, то джогінг будзе найлепшым метадам. Гэта спорт на ўсё жыццё.