Гародніна дня
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.
Прадукт дня
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Гароднінныя пацешкі
Качка па-пекінску
час прыгатавання:
360 min
колькасць порцый:
4
складанасць:
цяжкі
Качка па-пекінску – самая славутая страва кітайскай кухні, падаецца не толькі ў рэстаранах Пекіна, але і ва ўсім свеце.
Апісанне
Мяса качак, гадаваных пад Пекінам, вельмі смачнае. Працэс падрыхтоўкі качкі вельмі складаны: тушку лакіруюць меласай, напампоўваюць паветрам і запаўняюць кіпнем. Пякуць яе над агнём з мяшанкі розных парод садовых дрэваў.
Ацэнка карыстальнікаў:
Ваш голас:
Складнікі
Качка:
1 качка (каля 2 кг)
2 лыжкі соевага соўсу
2 ½ лыжкі карычневага цукру
1 лыжка віннага воцату
12 цыбулек-дымак
1 агурок
Соўс хойсін:
250 г слівовага павідла
3 лыжкі соевага соўсу
1 лыжка шэры (sherry)
карыца, востры молаты перац, імбір у парашку
Хлеб мандарына (бліны):
4 шклянкі мукі
1 ¼ шклянкі кіпеню
2 лыжкі алею
шчопаць солі
Спосаб прыгатавання
- Качку пакласці на 3 хвіліны ў кіпень. Выняць, абсушыць і падвесіць на ноч у памяшканні, каб высахла.
- Замяшаць соевы соус, карычневы цукар і вінны воцат. Потым нацерці качку і зноў падвесіць на 4 гадзіны.
- Падагрэць духоўку да тэмпературы 190 C, качку выкласці на пергаментную паперу, пад спод паставіць бляху з вадой. Пячы 30 хвілін. Зменшчыць тэмпературу да 150 C і пячы 1 гадзіну.
- Хлеб мандарына: муку і соль вымешаць, дадаць ваду і замясіць цеста. Пакінуць пад вечкам на 15 хв. Сфармаваць з цеста валок дыяметрам 5 см, а потым парэзаць яго на кружкі таўшчынёю у 1 см. Кожны кружок разгнесці да аладкі дыяметрам у 8 см. Адзін бок кожнай аладкі памазаць алеем, скласці па два намазанымі бакамі. Потым раскачаць на аладкі дыяметрам па 15 см.
Аладкі смажыць на разагрэтай патэльні па 1 хвіліне, сочачы, каб яны не падрумяніліся Скласці напалову і ўтрымаць цёплымі да прыгатавання качкі. - Соўс: добра вымешаць соевы соўс, павідла, шэры і прыправы. Падагрэць на патэльні, увесь час мяшаючы, астудзіць, а потым ахалодзіць у халадзільніку.
- Цыбулю-дымку і агурок парэзаць саломкай
- Запечаную качку пакроіць на скрылёчкі, пакласці па некалькі скрылькоў на аладкі, разам з некалькімі палоскамі агурка, дымкі і лыжачкай слівовага соўсу.
Як падаць: Аладкі скруціць рулончыкам і есці, трымаючы ў руках.
Рэцэпт дня
Erwtensoep, гарохавік, ён жа снэрт – вельмі папулярны ў Галандыі суп з зялёнага лушчанага гарошку.
Топ 5 рэцэптаў
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.













