Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Крэветкі з гароднінай
Рэцэпт крэветак з гароднінай – крэветкі, на якіх Форэст Гамп зарабіў цэлы маёнтак, займаюць важнае месца ў марскім меню. Чым далей ад месца іх лоўлі, тым даражэйшымі робяцца стравы з крэветак і тым больш вытанчанымі яны лічацца.
500 г маладой стручковай фасолі
18 сярэдніх крэветак
соль
Прыправа да фасолі:
1 шклянка рыбнага булёну
3 лыжкі сакэ
1 лыжка мірыну (салодкага рысавага віна)
3 лыжкі соевага соўса
¼ чайнай лыжкі солі
Прыправа да крэветак:
4 добра перамяшаных жаўткі
6 лыжак рыбнага булёна
1 лыжка мірыну
¼ шклянкі сакэ
¼ лыжкі солі
Гародніна:
1 вялікая морква
1 сярэдняя брокалі
1 кавалачак парастка бамбука
1 шклянка дашы
½ шклянкі сакэ
3 лыжкі мірыну
3 лыжкі соевага соўса
- Парастак бамбука парэзаць на падоўжаныя скрылёчкі, брокалі падзяліць на кавалачкі, а з морквы выразаць фігуркі ў форме кветачак. Потым моркву і брокалі адварыць (вельмі коратка) у кіпені, пасля чаго – астудзіць.
- У каструльцы вымешаць рыбны булён, соевы соўс, мірын, дадаўшы соль – ускіпяціць цэласць. Потым укінуць парасткі бамбука, моркву і гатаваць на малым агні пад цяжкай накрыўкай каля 6 хвілінаў – пакуль парасткі бамбука не набудуць зьлёгку карычневага колеру. Перад падачай паліць лыжкаю адвару, аздобіць суквецьцямі брокалі.
- Ачысціць крэветак, пакідаючы ім хвосцікі, трохі пасаліць, абкачаць у бульбяной муцэ, стрэсці лішнюю муку, закіпяціць 2 шклянкі вады, пасля чаго апусціць у яе крэветкі і варыць не даўжэй за 10 секунд. Дастаць з кіпню, спаласнуць халоднай вадой і адкласці.
- У каструлі ўскіпяціць 2 шклянкі вады, фасолю ачысціць, парэзаць на кавалачкі даўжынёй каля 1,5 см. Трошкі пасаліць і пакласці ў кіпень на 8 хвілін, пасля чаго зліць ваду і прамыць фасолю халоднай вадой. У каструльцы змяшаць прыправы для фасолі, потым усё давесці да кіпення і дадаць фасолю.
- У іншай каструльцы змяшаць прыправы для крэветак, давесці да кіпення, дадаць крэветкі, і трымаючы на маленькім агні асцярожна дадаць жаўткі. Пасля гэтага варыць на слабым агні пад вечкам каля 2 хвілін. Крэветкі выкласці на талерку, упрыгожыць фасоляю, а гародніну падаваць асобна.
Як падаць: Крэветкі выкласці на талерку, упрыгожыць фасоляю, а гародніну падаваць асобна.













