Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Грыляваная курыная грудка з хрумсткай салатай “Самбрэра”

час прыгатавання:
60 min
колькасць порцый:
4
складанасць:
сярэдні
Рэцэпт грыляванай курынай грудкі, якую падаюць з салаткай “Самбрэра”.
Апісанне
Грыляваная курыная грудка з хрумсткай салатай “Самбрэра”
Ацэнка карыстальнікаў:
Цудоўны
Ваш голас:
Складнікі

Курыная грудка 4 шт.
Лімонны сок 15 мл
Белае віно 15 мл
Кетчуп 1 ст. лыжка
Мёд 1 ст. лыжка
Соўс тэрыякі 30 мл.
Алей 50 мл.
Часнок 2 зубчыкі
салата "Sombrero":

Для салаты "Самбрэра":
Хрумсткая салата "Самбрэра” ад “Бондзюэль 300 г.
Чырвоная цыбуля 2 шт.
Сыр чэдэр 150 г.
Грудка індыка (вараная) 150 г.
Перац халапеньё 1 стручок
Памідоры пэлаці 80 г.
Тартыльі з пшанічнай мукі 1 ўпакоўка
смятана
свежая каляндра
Соль, буйнамолаты каляровы перац

Для пюрэ з чырвонай фасолі:

Чырвоная фасоля Бондзюэль 200 г.
Чырвоная цыбуля 30 г.
Морква 30 г.
Масла 50 г.
Часнок 2-4 зубчыкі
Курыны булён 300 мл
Смятана 36% 30 мл
Соль, белы перац

Спосаб прыгатавання

Грыляваная курыная грудка: Марынад:

  • У посуд наліць усе вадкія складнікі і дадаць дробна нарэзаны часнок.
  • Курыныя грудкі замарынаваць на 24 гадзіны ў халадзільніку.
  • Падсмажыць на грылі.

Салата „Самбрэра”:  

  • Звараную грудку індычкі астудзіць і парэзаць кубікамі.
  • Памідоры пэлаці ачысціць ад семачак і дробна парэзаць.
  • Сыр чэдэр пацерці на буйнай тарцы для гародніны.
  • Перац халапеньё і чырвоны лук парэзаць кубікамі.
  • Хрумсткую салату “Самбрэра” змяшаць з нарэзанымі прадуктамі, дадаць свежую каляндру, соль і перац да смаку.
  • Прыгатаваны такім чынам фарш выкладваем на тартыльі і загортваем.

Крэм з чырвонай фасолі "Kіdney":

  • Дробна парэзаную моркву і чырвоную цыбулю падсмажыць на масле, пакуль цыбуля не стане празрыстай, дадаць чырвоную фасолю і курыны булён з нарэзаным часныком.
  • Тушыць да гатовасці і потым здрабніць міксерам. Дадаць смятану, заправіць соллю і перцам.


Як падаць: Пюрэ з фасолі выкласці на талерку. Зверху пюрэ абкласці парэзанай буйнымі скрылькамі курынай грудкай-грыль.
Побач пакласці падагрэтыя ў духоўцы разрэзаныя напалову тартыльі, палітыя смятанай.
Упрыгожыць свежай каляндрай і зялёнай цыбуляй.

Рэцэпт дня

Erwtensoep – галандскі гарохавы суп
Erwtensoep, гарохавік, ён жа снэрт – вельмі папулярны ў Галандыі суп з зялёнага лушчанага гарошку.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Фітбол
Вялікія каляровыя мячы падыйдуць тым, хто хоча выбудаваць цела, узмацніць мускулы, якія адказныя за правільную паставу.