Гародніна дня
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.
Прадукт дня
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Гароднінныя пацешкі
Marine salmon - марынаваны ласось з салаткай з сачавіцы
час прыгатавання:
240 min
колькасць порцый:
3
складанасць:
сярэдні
Рэцэпт марынаванага ласося з сачавічнай салаткай.
Апісанне
Морапрадукты ў французскай кухні маюць велізарнае значэнне. Марынаваны ласось – ежа не толькі здаровая, але і выключна смачная.
Ацэнка карыстальнікаў:
Ваш голас:
Складнікі
100 г зялёнай сачавіцы
3 кавалка ачышчанага ад костак, свежага ласося
1 цыбулька-шалотка
1/2 парэзанай кубікамі морквы
1 зубчык часныку
3 зярняткі чорнага перцу
бабковы ліст
Соўс:
1 1/2 лыжкі соевай падліўкі
1 лыжка алівы
шчопаць цёртага імбіру
шчопаць васабі ў парашку
шалотка, парэзаная кубікамі
Марынад:
паўшклянкі вады
сок з 1/4 лімона
паўшклянкі светлага соевага соўсу
шчопаць цёртага імбіру
даволі вялікі шчопаць васабі
зубчык сцёртага часныку
Спосаб прыгатавання
- Перамяшаць складнікі марынаду, атрыманай масай заліць ласося і паставіць яго на некалькі гадзін у халадзільнік.
- Сачавіцу адварыць з зярняткамі перцу, часныком і бабковым лістом, пад канец варкі пасаліць. Сачавіца не павінна разварвацца.
- Моркву каротка абварваем у кіпні, адцэджваем і студзім халоднай вадой, каб яна не размякла.
- Сачавіцу старанна змяшаць з морквай, шалоткай і соўсам. Адставіць на некаторы час, так каб усё прасякнулася.
- Ласося дастаць з марынаду, асушыць, нарэзаць на тоненькія лустачкі.
Як падаць: Укладваем лустачкі ласося тоненькім слоем на талерцы, а наверх насыпаем горку салаты з сачавіцы.
Рэцэпт дня
Erwtensoep, гарохавік, ён жа снэрт – вельмі папулярны ў Галандыі суп з зялёнага лушчанага гарошку.
Топ 5 рэцэптаў
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.













