Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Гісторыя бляшанкі
Выберы і зазнач адпаведны адказ.

Смажаныя тайскія макароны – Mі Krop - са свінінай і крэветкамі

час прыгатавання:
30 min
колькасць порцый:
4
складанасць:
просты
Mі Krop (Mee Krob) – хрумсткія тайскія смажаныя макароны (локшына).
Апісанне

Гэта вельмі простая страва, якая можа быць і закускай, і гарнірам да асноўнай стравы. Тайцы часцей за ўсё ядуць Мі Кроп на працы.

Смажаныя тайскія макароны – Mі Krop - са свінінай і крэветкамі
Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Складнікі

Мі Кроп:
170 рысавай локшыны
2 яйкі
3 ст.л. дробна пасечанага марынаванага часныку
3 ст.л. пасечанай шалоткі (маленькай чырвонай цыбулі)
120 г свініны
120 г свежых крэветак
3 шклянкі сланечнікавага алею.

Соўс:
1 памідор
2 ч.л. канцэнтрату тамарында
1 ч.л. соку лайма
2 ч.л. цукру
1 ч.л. скуркі лімона
1 ч.л. рыбнага соўса

Для ўпрыгожвання:
чырвоны чылі
½ шклянкі цвёрдага тофу ў кубіках
цыбулька-дымка

Спосаб прыгатавання
  • Падагрэць 3 шклянкі сланечнікавага алею. Паламаць рысавую локшыну. Кідаць у гарачы алей невялікія порцыі локшыны. Як толькі локшына набудзе карычневы колер, адразу ж выняць. Гатовую локшыну пакласці на папяровы ручнік, каб высушыць.
  • Узбіць яйкі, потым уліць іх у кіпячы сланечнікавы алей так, каб атрымаліся стужкі. Дастаць іх з алею і парэзаць.
  • Добра прасмажыць тофу.
  • На патэльні пакінуць невялікую колькасць сланечнікавага алею і падсмажыць на ім марынаваны часнык і шалотку.
  • Парэзаць свініну і падсмажыць.
  • Пачысціць, парэзаць і падсмажыць крэветкі. Усе кампаненты, акрамя тофу, змяшаць і выкласці на талерку.
  • Усё складнікі для соўсу змяшаць, каб атрымалася аднародная маса.


Як падаць: Падаваць локшыну ўпрыгожаную зялёнай цыбуляй, чылі і тофу. Соўс падаваць у місачцы, каб кожны падчас ежы мог паліць ім локшыну.

Рэцэпт дня

Erwtensoep – галандскі гарохавы суп
Erwtensoep, гарохавік, ён жа снэрт – вельмі папулярны ў Галандыі суп з зялёнага лушчанага гарошку.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Стрэтчынг
Каланетык – від рэкрэацыйнай гімнастыкі, якую можна эфектыўна выконваць і дома.