Гародніна дня
Цеплалюбная расліна, якую гадуюць дзеля пладоў, якія ў залежнасці ад гатунка маюць розныя колеры, формы і памеры.
Прадукт дня
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 720 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Гароднінныя пацешкі
Іспанская страва з Валенсіі – паэлья
час прыгатавання:
60 min
колькасць порцый:
6
difficulty:
difficulty3
Валенсійская паэлья – класічная страва народнай кухні Іспаніі, паходзіць з цудоўнай Валенсіі.
description
Хто хоць раз пабываў на пляжы ў Валенсіі, абавязкова вернецца туды, каб правесці там адпачынак, атрымліваючы асалоду ад выдатнай іспанскай кухні. Назва стравы паходзіць ад назвы вялікай патэльні paellery, на якой звычайна гатуюць паэлью.
Ацэнка карыстальнікаў:
Ваш голас:
Складнікі
750 г курыцы
500 г трусяціны
400 г рысу
250 г зялёнай стручковай фасолі
200 г фасолі
100 г памідораў
50 мл сланечнікавага алею
800 мл вады
1 чайная лыжка салодкага перцу
перац, соль, шафран
Спосаб прыгатавання
- Белую буйную фасолю вымыць, затым заліць халоднай гатаванай вадой і мачыць на працягу 12 гадзін. Потым зварыць у той жа вадзе.
- Мяса курыцы і труса памыць і парэзаць на кубікі. Зялёную фасолю памыць. Вымытыя памідоры апарыць кіпнем, ачысціць ад скуркі і парэзаць на кавалачкі.
- Сланечнікавы алей разагрэць на вялікай патэльні, абсмажыць кавалачкі курыцы з кожнага боку. На гэтую жа патэльню выкласці мяса труса і таксама абсмажыць з усіх бакоў. Дадаць стручковую фасолю і смажыць на працягу 2-3 хвілін. Потым дадаць звараную фасолю і нарэзаныя памідоры, салодкі перац і ўсё змяшаць. Рыс сыпаць паволі, мяшаючы ўсё пры гэтым драўлянай лыжкай. Дадаць шафран і соль. Заліць усё гэта вадой, давесці да кіпення і варыць на маленькім агні пад вечкам. Далей мяшаць страву не варта.
- Паэлью трэба гатаваць не даўжэй за 18-20 хвілін. Зняць з агню і пакінуць на 5 хвілін, каб “даспела”.
Як падаць: Паэлью накладаюць драўлянай лыжкай. Для дэкарацыі можна ўжыць чвэрткі лімона і пятрушку. Страву заўжды падаюць на патэльні.
Рэцэпт дня
Пучэра (puchero) – страва, якую ў Аргентыну прывезлі іспанскія каланізатары.
Топ 5 рэцэптаў
Мы падкажам, як не памерці з голаду, і пры гэтым трохі схуднець. Варта памяняць свае харчовыя звычкі ўжо цяпер.













