Гародніна дня
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.
Прадукт дня
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Гароднінныя пацешкі
Гарошак браў удзел у навуковых даследаваннях, якія заклалі падмурак генетыкі.
Піца з каляровым салодкім перцам і аліўкамі
час прыгатавання:
60 min
колькасць порцый:
2
складанасць:
сярэдні
Рэцэпт маленькай піцы з балгарскім перцам – рэцэпт цеста піцы мае шматвекавую гісторыю.
Апісанне
Цяпер піцу ядуць ва ўсім свеце – ад Аляскі да Аўстраліі. Піцу можна прыгатаваць на тонкім, сярэднім або тоўстым цесце.
Ацэнка карыстальнікаў:
Ваш голас:
Складнікі
Цеста:
400 г мукі
200 мл цёплай вады
25 г дрожджаў
2 лыжкі алівы
соль, тлушч для змазвання формы
Начынка:
4 памідоры
1 зялёны балгарскі перац
1 жоўты балгарскі перац
1 чырвоны балгарскі перац
120 г маслін
2 зубчыкі часныку
1 чайная лыжка арэгана
2 лыжкі цёртага сыра пекарына
1 лыжка алівы
соль
Спосаб прыгатавання
- Муку прасеяць на дошку. Пасярэдзіне мучнога стажка зрабіць паглыбленне, пакласці ў яго раздробненыя дрожджы, дадаць аліву і шчопаць солі. Уліць ваду і рукамі вымесіць цеста да атрымання аднастайнай масы. Потым выкласці цеста ў абсыпаную мукой міску, пасыпаць мукой зверху і даць пастаяць каля 30 хвілін у цёплым месцы, каб цеста падрасло.
- Вымыты балгарскі перац ачысціць ад семачак і парэзаць на тоненькія скрылёчкі. Потым разам з парэзаным часныком смажыць на лыжцы аліўкавага алею на павольным агні каля 15 хвілін. Апараныя кіпнем кіпенем памідоры ачысціць ад семачак і парэзаць. Дастаць каменчыкі з алівак. Дадаць да памідораў і балгарскага перца, пасля чаго старанна ўсё размяшаць.
- Цеста падзяліць на 4 роўныя порцыі. З кожнай порцыі зрабіць круглую аладку, пасля чаго выкласці іх на нашмараваную алівай алюміневую фальгу.
- На кожную з аладак пакласці начынку. Пасыпаць зверху цёртым сырам, арэгана і дадаць трохі алівы. Запякаць 15-20 хвілін у духоўцы, разагрэтай да 200 ° С.
Рэцэпт дня
Erwtensoep, гарохавік, ён жа снэрт – вельмі папулярны ў Галандыі суп з зялёнага лушчанага гарошку.
Топ 5 рэцэптаў
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.
Фізічная актыўнасць
Джогінг – гэта перадусім бег. Бег прыносіць радасць, перамагае дэпрэсію і прыносіць упэўненасць у сабе. А калі ў нас ёсць намер схуднець, то джогінг будзе найлепшым метадам. Гэта спорт на ўсё жыццё.













