Гародніна дня
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.
Прадукт дня
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Гароднінныя пацешкі
Poffertjes – салодкія галандскія блінцы
час прыгатавання:
15 min
колькасць порцый:
6
складанасць:
просты
Poffertjes - гэта традыцыйная галандскія пячэнікі, падобныя на блінцы, але нашмат саладзейшыя і меншыя.
Апісанне
Сапраўдныя poffertjes гатуюць на адмысловай вялікай патэльні, на дне якой некалькі неглыбокіх упадзін. Звычайна poffertjes падаюць ў сярэдзіне дня, а не на сняданак. Часта іх пасыпаюць цукровай пудрай або цукрам.
Ацэнка карыстальнікаў:
Ваш голас:
Складнікі
200 г мукі
40 г масла або маргарыну
350 мл малака
8 г дрожджаў
2 г солі
Спосаб прыгатавання
- Разагрэць малако
- Змяшаць соль з мукой і зрабіць ямку пасярэдзіне
- Змяшаць невялікую колькасць цёплага малака з дражджамі, і заліць гэтай сумессю ямку, пасля чаго дадаць 2/3 малака, што засталося
- Мяшаць да ўтварэння аднастайнага, гладкага цеста. Дадаць рэшту цёплага малака, працягваючы мяшаць
- Накрыць цеста вільготнай анучкай і пакінуць у цёплым месцы, напрыклад на батарэі, на гадзіну
- Нашмараваць адмысловую патэльню маслам або маргарынам
- Запоўніць паглыбленні патэльні і смажыць з абодвух бакоў да залацістай скарыначкі
Як падаць: Падаваць гарачымі, з маслам, цукрам, клубніцамі або палітыя шакаладным соўсам і кляновым сіропам
Рэцэпт дня
Erwtensoep, гарохавік, ён жа снэрт – вельмі папулярны ў Галандыі суп з зялёнага лушчанага гарошку.
Топ 5 рэцэптаў
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.













