Гародніна дня
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.
Прадукт дня
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Ratatouille - рататуй, раслінная страва з Ніцы
час прыгатавання:
60 min
колькасць порцый:
4
складанасць:
просты
Рэцэпт рататуя, сусветна вядомай стравы з гародніны.
Апісанне
Рататуй паходзіць з Ніццы. Гэта страва, заснаваная на гародніне: баклажанах, перцы, памідорах, кабачках і цукіні. Яе можна падаваць як асноўную страву і як гарнір.
Ацэнка карыстальнікаў:
Ваш голас:
Складнікі
1 кг спелых памідораў,
2 салодкія балгарскія перцы рознага колеру,
1 вялікі баклажан
1 лыжка солі
3/4 шклянкі алівы
1 кабачок
1 цукіні
2 вялікія цыбуліны
3 вялікіх зубчыкі часныку
100 мл чырвонага дэсертнага віна,
3-4 галінкі свежага кмену
5 лыжак парэзанай пятрушкі
5 лыжак парэзанага свежага базіліка
свежамолаты перац
сок аднаго лімона
Спосаб прыгатавання
- Памыць баклажан і парэзаць яго кубікамі.
- Пасыпаць яго соллю і пакласці на 25 хвілін у друшляк, каб выцек сок.
- Ачысціць памідоры ад скуркі, парэзаць на 4 часткі і выдаліць насенне.
- Цыбулю, цукіні, перац і кабачок асобна парэзаць кубікамі.
- На вялікай патэльні разаграваем алей. Кладзем цукіні і кабачок, тушым 4-6 хвілін, пакуль не зарумяняцца. Адцэджваем і перакладваем у чыстую каструлю. На патэльню дадаем 2 лыжкі свежай алівы і тушым перац на працягу 5 хвілін. Пасля гэтага перакладаем яго ў каструлю.
- Вымыты і асушаны баклажан тушым на 3-4 лыжках гарачага алею. Трэба ўважліва сачыць, каб ён не прыгарэў. Праз 6-8 хвілін, калі баклажан злёгку падрумяніцца і памякчэе, перакладаем яго ў каструлю разам з астатняй гароднінай.
- На патэльню дадаем 3 лыжкі аліўкавага алею і смажым на ёй цыбулю і нацёрты часнок. Дадаем віно і чакаем, пакуль яно выпарыцца. Пасля кладзем памідоры, кмен і 2 лыжкі пятрушкі.
- Дадаем ўсю гародніну і тушым на маленькім агні 12 хвілін. Калі гародніна стане мяккай, здымаем яе з агню і далікатна мяшаем, дадаючы рэшту пятрушкіі 4 лыжкі базіліка.
- Усё разам да смаку заправіць соллю, перцам, свежым лімонным сокам і базілікам.
Як падаць: Страву можна падаваць гарачай альбо халоднай. Да гэтай стравы ідэальна падыдзе хрумсткі французскі багет або свежапрыгатаваныя макароны
Рэцэпт дня
Erwtensoep, гарохавік, ён жа снэрт – вельмі папулярны ў Галандыі суп з зялёнага лушчанага гарошку.
Топ 5 рэцэптаў
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.













