Гародніна дня
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.
Прадукт дня
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Гароднінныя пацешкі
Рыс для сушы
час прыгатавання:
60 min
колькасць порцый:
4
складанасць:
сярэдні
Рэцэпт рысу – асновы сушы.
Апісанне
Ідэальна прыгатаваны рыс застаецца рассыпістым і злёгку клейкім.
Ацэнка карыстальнікаў:
Ваш голас:
Складнікі
2 1/2 шклянкі вады
2 1/2 шклянкі рысу
Прыправа:
4 лыжкі рысавага або далікатнага віннага воцату
3 лыжкі цукру
2 чайныя лыжкі солі
Спосаб прыгатавання
- Вымыты рыс замачыць як мінімум на 30 хвілін.
- Ваду давесці да кіпення і пакінуць яе кіпець 1-2 хвіліны.
- Потым усыпаць у ваду рыс і гатаваць на малым агні каля 15 хвілін, пакуль рыс не "вып'е" ваду.
- Адначасована, асобна, усе прыправы вымешаць, ускіпяціць і астудзіць.
Як падаць: Рыс перакласці ў міску і драўлянай лыжкай раздрабніць яго, размешваючы ад самага дна. Потым дадаць прыправы, увесь час мяшаючы, пакуль рыс не “вып’е” ваду.
Адставіць рыс пад тканінай, каб астыў (пры пакаёвай тэмпературы).
Рэцэпт дня
Erwtensoep, гарохавік, ён жа снэрт – вельмі папулярны ў Галандыі суп з зялёнага лушчанага гарошку.
Топ 5 рэцэптаў
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.













