Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Перац
Цеплалюбная расліна, якую гадуюць дзеля пладоў, якія ў залежнасці ад гатунка маюць розныя колеры, формы і памеры.

Прадукт дня

Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра. 
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 720 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Гарошак - піянер кансервацыі
Хто ведае, каторую гародніну першай змясцілі ў бляшанку…?

Рызота - італьянская страва з рысу і гародніны

час прыгатавання:
60 min
колькасць порцый:
4
difficulty:
difficulty2
Рэцэпт рызота па-сельску – цудоўная італьянская страва з рысу. Верагодна, патрапіла ў Італію з Кітая, дзякуючы падарожніку Марка Пола.
description
Рызота
Ацэнка карыстальнікаў:
Цудоўны
Ваш голас:
Складнікі

300 г рысу
300 г італьянскай капусты,
130 г фасолі, вымачанай 12 гадзін
100 г сырой грудзінкі
2 сцябліны сельдэрэю
1 цыбуліна
1 морква
3 памідоры
50 г алею
1,2 л мяснога булёна
125 мл чырвонага сухога віна
соль, перац

Спосаб прыгатавання
  • Вымытую капусту падзяліць на лісты, а потым паламаць лісты на маленькія лустачкі.
  • Сцябліны сельдэрэю памыць і дробна парэзаць. Моркву ачысціць, памыць і парэзаць саломкаю. Апараныя кіпнем памідоры ачысціць ад скуркі, ад семачак і парэзаць на кавалачкі.
  • Гародніну разам з фасоляй заліць булёнам і варыць пад вечкам, на сярэднім агні каля 2 гадзін.
  • Грудзінку парэзаць кубікамі. Цыбулю дробна парэзаць, 3 хвіліны пасмажыць разам з рысам на грудзінцы і алеі, пасля чаго ўсё заліць віном. Памешваючы, давесці да кіпення і трымаць, пакуль усё віно не выпарыцца.
  • Паступова дадаваць булён разам з гароднінай і фасоллю. Варыць яшчэ 15 хвілін, не забываючы час ад часу памешваць.
  • Соль і перац дадаць да смаку. Перад падачай страва павінна пастаяць каля 3 хвілін.

Рэцэпт дня

Пучэра - аргентынскі гуляш
Пучэра (puchero) – страва, якую ў Аргентыну прывезлі іспанскія каланізатары.
Дыета для офісных работнікаў
Мы падкажам, як не памерці з голаду, і пры гэтым трохі схуднець. Варта памяняць свае харчовыя звычкі ўжо цяпер.

Фізічная актыўнасць

Фітбол
Вялікія каляровыя мячы падыйдуць тым, хто хоча выбудаваць цела, узмацніць мускулы, якія адказныя за правільную паставу.