Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Ужыванне соевых бабоў можа абараніць ад многіх хваробаў. Прынамсі, так здаўна лічаць у Кітаі ды Японіі, дзе традыцыйна ядуць шмат соі. Даведайцеся, чаму.

Сайгонкі - азіяцкія фаршаваныя кракеты

час прыгатавання:
60 min
колькасць порцый:
20
складанасць:
просты
Рэцэпт сайгонак, інакш называных вясновымі кракетамі.
Апісанне

Іх гатуюць і ядуць падчас Свята Вясны ў паўночных і ўсходніх правінцыях Кітая. Гэтая страва папулярная не толькі ў Кітаі, але і ў Ганконгу, Тайвані, В’етнаме, Філіпінах, Інданэзіі і Камбоджы

Сайгонкі - азіяцкія фаршаваныя кракеты
Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Складнікі

300 г свіной выразкі або курыных грудак
200 г парэзанай кітайскай капусты
7 грыбоў мун, парэзаных дробнымі паскамі
125 г парасткаў бамбука, парэзаных дробнымі паскамі
1 лыжка парэзанага кораня імбіра
1 шклянка цыбулі, парэзанай дробнымі паскамі
1 шклянка праросткаў бабоў мунга
2 лыжкі соевага соўсу
1 лыжка цукру
соль, перац, востры перац, алей, 20 аркушаў тоўстай рысавай паперы

Спосаб прыгатавання
  • На дошцы раскласці рысавую паперу.
  • Грыбы гатаваць больш чым паўгадзіны, адцадзіць, капялюшыкі парэзаць на дробныя вузкія паскі.
  • У воку разагрэць алей, усыпаць імбір і праз хвіліну дадаць курыцу.
  • Дастаць алей з вока, разагрэць 2 лыжкі свежага алею.
  • Дадаць соевы соўс і 1,5 хвіліны смажыць грыбы, цыбулю, капусту і парасткі бамбука.
  • Дадаць мяса, пасыпаць цукрам і соллю, смажыць няпоўную хвіліну. 
  • Выняць фарш з вока.
  • Намачыць паперу, раскласці на ёй фарш, старанна загарнуць.
  • Смажыць сайгонкі ў глыбокім алеі да залацістага колеру.


Як падаць: Падаваць з салодка-пікатным соўсам чылі

Рэцэпт дня

Erwtensoep – галандскі гарохавы суп
Erwtensoep, гарохавік, ён жа снэрт – вельмі папулярны ў Галандыі суп з зялёнага лушчанага гарошку.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Фітнэс
Гэта стыль жыцця мільёнаў людзей, асабліва папулярны ў апошняе дзесяцігоддзе.