Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Гісторыя бляшанкі
Выберы і зазнач адпаведны адказ.

Спагеці па-сіцылійску - італьянскія макароны з тунцом

час прыгатавання:
30 min
колькасць порцый:
4
складанасць:
просты
Рэцэпт спагеці па-сіцылійску – спецыфічная страва італьянскай кухні.
Апісанне

Асноўная ежа кожнага італьянца – ад фермера з паўночнай Італіі да апошняга мафіёзі. Рэкамендуецца закаханым. Існуе мноства разнавіднасцяў гэтай стравы.

Спагеці па-сіцылійску
Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Складнікі

500 г спагеці
4 памідоры
100 г тунца ў алеі
паўпучка пятрушкі
здробненая скурка ? лімона
4 лыжкі алівы
перац, соль

Спосаб прыгатавання
  • Спагеці адварыць да стану „al dente”, што на італьянскай мове азначае «на зубок»: макароны павінны быць пругкімі, цвердаватымі, трохі непадатнымі зубам. Варыць іх трэба ў вялікай колькасці падсоленай вады, потым асцярожна адцадзіць.
  • Памідоры апарыць кіпнем, ачысціць ад скуркі і семак і парэзаць на невялікія кавалачкі. Часнок ачысціць і расціснуць. Пятрушку памыць і дробна парэзаць.
  • Тунца высушыць, так, каб не было зашмат алею, і парэзаць на маленькія кавалачкі.
  • На моцна разагрэтай патэльні падсмажыць часнок, дадаць тунца, памідоры і шчопаць перцу. Смажыць на павольным агні каля 10 хвілін.
  • Дадаць спагеці і смажыць на павольным агні каля 4 хвілін, пасля чаго ўсё добранька змяшаць.

 
Як падаць: Падаваць пасыпанай дробна парэзанай пятрушкай і здробненай лімоннай скуркай.

Рэцэпт дня

Самлелы Імам - Іmam Bayіldі, фаршаваныя баклажаны па-турэцку
Шмат легенд ходзіць пра паходжанне гэтай стравы. Адна з іх апавядае, што ісламскі святар, імам, самлеў, калі ўпершыню пакаштаваў яе.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Тай чы
Від фізічных практыкаванняў, заснаваны на традыцыйных кітайскіх метадах, якія галоўную ўвагу надаюць актыўнай медытацыі.