Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Грэнландыя
Марозастойкая гародніна.

Том Ям Кунг – востра-кіслы тайскі суп з крэветкамі

час прыгатавання:
60 min
колькасць порцый:
4
складанасць:
цяжкі
Том Ям Кунг – самы вядомы у Тайландзе суп, які гатуюць на аснове курынага булёна з грыбамі, кавалачкамі лімона, лімонным лісцем і крэветкамі, якіх вельмі любяць тайцы.
Апісанне

Кожны, хто быў у гэтай краіне, павінен пакаштаваць гэтага супу.

Том Ям Кунг – востра-кіслы тайскі суп з крэветкамі
Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Складнікі

20 крэветак
4-5 шклянак вады
3 шалоткі (маленькія чырвоныя цыбуліны)
2 лімонныя травінкі
2 ст.л. рыбнага соўсу
20 невялікіх шампіньёнаў
6 лістоў кафскага лайму
3 лыжкі соку з лайму
2-3 чырвонага чылі
5 лісткоў каляндры

зялёная цыбуля

Спосаб прыгатавання
  • Памыць і пачысціць крэветкі, пакінуўшы хвосцікі. Потым памыць і парэзаць шампіньёны.
  • Уліць ваду ў рондаль, дадаць дробна пасечаныя шалоткі, лімонную траву, рыбны соўс. Варыць каля 3 хвілін.
  • Дадаць грыбы і крэветкі і варыць, пакуль крэветкі не набудуць ружовага колеру.
  • У каструлю ўкінуць лісце лайму, уліць лаймавы сок,  дадаць чырвоны чылі.
  • Накрыць вечкам і зняць з агню.


Як падаць:
Суп упрыгожыць каляндрай і парэзаным пер’ем цыбулі. Падаваць гарачым.

Рэцэпт дня

Самлелы Імам - Іmam Bayіldі, фаршаваныя баклажаны па-турэцку
Шмат легенд ходзіць пра паходжанне гэтай стравы. Адна з іх апавядае, што ісламскі святар, імам, самлеў, калі ўпершыню пакаштаваў яе.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Стрэтчынг
Каланетык – від рэкрэацыйнай гімнастыкі, якую можна эфектыўна выконваць і дома.