Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Грэнландыя
Марозастойкая гародніна.

Суўлакі - грэцкія шашлыкі са свініны

час прыгатавання:
40 min
колькасць порцый:
8
складанасць:
сярэдні
Рэцэпт суўлакі ў хлебе піта – смачныя шашлыкі са свініны.
Апісанне

Адна з галоўных страваў грэцкай кухні. Вясна, грыль, выезд за горад...

Суўлакі - грэцкія шашлыкі са свініны
Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Складнікі

300 г нятлустай свініны
8 піт
2 цвёрдыя памідоры
2 цыбуліны
вязка зялёнай пятрушкі
100 г масла
перац, соль, арэгана
шпількі для праколвання зразаў

Спосаб прыгатавання
  • Вымытае загадзя мяса старанна асушыць, нацерці прыправамі. Далей – разрэзаць мяса на 8 роўных частак, кожную з якіх насадзіць на шпількі. Прыгатаванае такім чынам мяса пакласці на грыль і пячы.
  • Памідоры парэзаць тонкімі лустачкамі. Цыбулю і зялёную пятрушку пасекчы.
  • Піту, перш чым смажыць на грылі, трэба нашмараваць алеем.
  • Прасмажанае мяса зняць са шпілек і раскласці на піце. Дадаць цыбулю, памідоры і пятрушку. Можна пасыпаць свежамолатым перцам.


Як падаць: Піту загарнуць так, каб мяса з гароднінай апынулася ўсярэдзіне. Страву падаваць гарачай.

Рэцэпт дня

Самлелы Імам - Іmam Bayіldі, фаршаваныя баклажаны па-турэцку
Шмат легенд ходзіць пра паходжанне гэтай стравы. Адна з іх апавядае, што ісламскі святар, імам, самлеў, калі ўпершыню пакаштаваў яе.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Фітнэс
Гэта стыль жыцця мільёнаў людзей, асабліва папулярны ў апошняе дзесяцігоддзе.