Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Tortilla Espanola – іспанская запяканка з яек і бульбы

час прыгатавання:
35 min
колькасць порцый:
4
складанасць:
просты
Рэцэпт tortilla española – іспанскага амлету з яек, бульбы і з дадаткам цыбулі.
Апісанне

Традыцыйная іспанская страва. Характэрны для іспанскай кухні амлет з бульбы, прыпраўлены цыбуляй.

Tortilla Espanola – іспанская запяканка з яек і бульбы
Ацэнка карыстальнікаў:
Цудоўны
Ваш голас:
Складнікі

5 яек
5 бульбін
1 вялікая цыбуліна, парэзаная кубікамі
3 вялікіх расцёртых зубчыкі часныку
аліўкавы або сланечнікавы алей
соль, перац

Спосаб прыгатавання
  • Бульбу парэзаць тонкай саломкай. На патэльні падаграваем сланечнікавы або аліўкавы алей і пачынаем смажыць бульбу.
  • Праз 4-6 хвілін дадаем цыбулю і часнок. На малым агні смажым далей.
  • У міску ўбіваем яйкі, пасля чаго запраўляем іх і ўзбіваем да аднастайнай масы.
  • Як толькі бульба стане мяккай, зліваем алей. У міску з яйкамі дадаем  бульбу і цыбулю, мяшаем, пасля чаго перакладаем усё гэта на патэльню і смажым 4-6 хвілін з кожнага боку.
  • Запраўляем соллю і лімонным сокам да смаку. Перад падачай на стол варта пачакаць 8-10 хвілін.

Рэцэпт дня

Самлелы Імам - Іmam Bayіldі, фаршаваныя баклажаны па-турэцку
Шмат легенд ходзіць пра паходжанне гэтай стравы. Адна з іх апавядае, што ісламскі святар, імам, самлеў, калі ўпершыню пакаштаваў яе.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Ёга
Гэта даволі складаны панятак, але сёння многія людзі вызначаюць ёгу як комплекс практыкаванняў, скіраваных на папраўку нашага здароўя і фізічнага стану, вяртанне ўнутранай раўнавагі.