Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Шпінак
Амаль жалезная расліна

Вон-тон – кітайскія піражкі, фаршаваныя свінінай і крэветкамі

час прыгатавання:
120 min
колькасць порцый:
4
складанасць:
просты
Дзім сум – маленькія кітайскія закускі, гэта могуць быць піражкі, фаршаваныя морапрадуктамі або мясам, булачкі, кракеты.
Апісанне

Самыя папулярныя – гэта вон-тон, кітайскія піражкі, начыненыя свінінай або крэветкамі (можа быць мяшанка гэтых складнікаў). Вон-тон можна смажыць у глыбокім тлушчы або гатаваць у вадзе і падаваць у булёне.

Вон-тон – кітайскія піражкі
Ацэнка карыстальнікаў:
Шыкоўны
Ваш голас:
Складнікі

Цеста:

2 шклянкі мукі
50 г кіпеню
25 г халоднай вады
15 мл алею
½  лыжачкі солі

Начынка:

250 г крэветак
250 г свінога фаршу
15 мл соевага соўсу
15 мл сезамавага алею
15 мл рысавага віна
1 лыжачка імбіру
1 лыжачка парэзанай зялёнай цыбулі

Соўс:

60 г рысавага воцату
30 г вады
2 лыжкі імбіру
1 лыжка соевага соўсу
1 лыжачка пасты чылі
1 лыжачка цукру
Алей з сезаму

Спосаб прыгатавання
  • Муку вымешаць з соллю, даліць кіпень, а потым халодную ваду і алей. Замяшаць цеста і пакінуць пад накрыўкай на гадзіну. Раскачаць цеста на квадраты з бакамі па 5 см.
  • Сырыя крэветкі абабраць і парэзаць, старанна вымяшаць са свіным фаршам і рэштай складнікаў.
  • На квадраты з цеста палажыць маленькі шарык начынкі, скласці трохкутнікам і зляпіць беражкі, а ражкі па баках склеіць між сабой (так, як у вушках).
  • На патэльні разагрэць алей і зарумяніць піражкі знізу. Потым дадаць трохі вады і так пакінуць пад накрыўкай на агні, пакуль не будуць гатовыя.


Як падаць: Вымешаць складнікі да соўса і падаваць яго халодным. Мачаць у яго піражкі.

Рэцэпт дня

Самлелы Імам - Іmam Bayіldі, фаршаваныя баклажаны па-турэцку
Шмат легенд ходзіць пра паходжанне гэтай стравы. Адна з іх апавядае, што ісламскі святар, імам, самлеў, калі ўпершыню пакаштаваў яе.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Фітбол
Вялікія каляровыя мячы падыйдуць тым, хто хоча выбудаваць цела, узмацніць мускулы, якія адказныя за правільную паставу.