Гародніна дня
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.
Прадукт дня
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Гароднінныя пацешкі
Cuisses de grenouilles - жабіны кумпячкі, тушаныя ў соўсе з белага віна
час прыгатавання:
150 min
колькасць порцый:
3
складанасць:
цяжкі
Рэцэпт жабіных кумпячкоў – адзін з самых вядомых прысмакаў у французскай кухні.
Апісанне
Ацэнка карыстальнікаў:
Ваш голас:
Складнікі
30 жабіных кумпячкоў
1 лімон
300 мл белага сухога віна
30 мл светлага піва
20 мл смятаны
100 г алею
сыры жаўток
100 г пшанічнай мукі
2 зубчыка часныку
2 шалоткі
пасечанае зеляніва пятрушкі
соль, перац
Спосаб прыгатавання
- Палітыя півам жабіныя кумпячкі пакласці ў каструлю, праз 2 гадзіны піва зліць.
- Абваляць кумпячкі ў муцэ. У распалены алей дадаць парэзаную шалотку і часнок, паступова дадаючы кумпячкі. Пячы каля 10 хвілін, каб лапкі не прыгарэлі. Прыправіць да смаку, дадаць белае віно і тушыць пад накрыўкай 10 хвілін.
- Узбіць жаўток і змяшаць са смятанай. Гэтым соўсам паліць кумпячкі ў каструлі. Потым дадаць сок лімона і зеляніва пятрушкі.
Як падаць: Кумпячкі перад падачай паліць соўсам, у якім яны тушыліся
Рэцэпт дня
Шмат легенд ходзіць пра паходжанне гэтай стравы. Адна з іх апавядае, што ісламскі святар, імам, самлеў, калі ўпершыню пакаштаваў яе.
Топ 5 рэцэптаў
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.













