Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Рэпа

100 г рэпы – 35 ккал
Рэпа ўтрымлівае калій, кальцый, фосфар, жалеза, магній, фоліевую кіслату, а таксама вітаміны A1, B1, B2 i C.
Рэпа ў нізкакаларыйнай дыецеКараняплод рэпы можна ўжываць гатаваным або свежым. Ядомае і яе бацвінне, якое гатуецца як шпінак. Рэпу ў якасці гародніны ўжывалі яшчэ старажытныя грэкі і рымляне. Да з’яўлення бульбы рэпа і бручка былі асновай харчавання людзей і жывёл, крыніцай бялка, вугляводаў, мінералаў і вітамінаў. Рэпа ўтрымлівае каля 90% вады, і таму з’яўляецца каштоўным складнікам дыет, асабліва нізкакаларыйных.
Касметыка з рэпы Рэпа – расліна, якая прымяняецца ў касметыцы. Адвар з яе лісця з’яўляецца дасканалым бальзамам для валасоў – узмацняе іх, аберагае ад выпадання, ламання і хуткага тлусцення. Мякаць мае антызапаленчыя, гаючыя ўласцівасьці і ўтрымліваецца ў касметыцы, прызначанай для праблемнай скуры.

Лекавая расліна У традыцыйнай медыцыне здаўна цэняцца ўзмацняльнае і аднаўляльнае ўздзеянне рэпы. Можна выціскаць з яе сок, гатаваць гарбату, адвар або выкарыстоўваць у кампрэсах. Яна дапмагае пры хваробах ротавай поласці, дыхальных шляхоў або малакроўі. Эфектыўная для лячэння цяжказагойных ран.













