Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Ужыванне соевых бабоў можа абараніць ад многіх хваробаў. Прынамсі, так здаўна лічаць у Кітаі ды Японіі, дзе традыцыйна ядуць шмат соі. Даведайцеся, чаму.

Рэвень агародны

Лацінская назва:
Rheum rhaponticum
Рэвень – гэта расліна сямейства грачаных. Паходзіць з Сярэдняй Азіі, Баўгарыі і Паўднёвай Сібіры. Гадуецца ў якасці гародніны.
Рэвень агародны
 

100 г рэвеню – 16 ккал

Рэвень утрымлівае магній, калій, кальцый, жалеза, фосфар, натрый, вітаміны з групы B, вітамін C i каратын.

 

Рэвеневая спакуса

Рэвень – адзін з першых пладоў вясны, такім чынам, ён асабліва спакушае нас сваёй свежасцю. Яго вырошчваюць дзеля сцёблаў зялёнага або чырвонага колеру. Ён мае спецыфічны кіслы і танізуючы смак і дасканала пасуе для сокаў, кампотаў, у якасці начынкі для пірагоў, можна з яго прыгатаваць жэле, кісель, танізуючы напой.

 

Вітамін C

Рэвень славіцца высокім утрыманнем жалеза і вітаміну С. Ён дапамагае страваванню, лечыць нястраўнасць, паляпшае апетыт. Апрача таго, паляпшае перыстальтыку кішэчніка, мае ачышчальнае ўздзеянне. Стымулюе выдзяленне страўнікавага соку і жоўці, дзякуючы чаму спрыяе абмену рэчываўі. Рэвень выкарыстоўваюць нават у барацьбе з атлусценнем. Аднак ён утрымлівае шчаўевую кіслату, якая звязвае кальцый, з-за чаго ўтвараецца рэчыва, што можа адкладвацца як камяні ў нырках. Таму нельга есці рэвень занадта часта і ў вялікіх колькасцях. Хворыя на артрыт, камяні ў нырках і на хваробы сістэмы стрававання павінны пазбягаць рэвеню.

 

Чужынец з-над Волгі

Цікавае само паходжанне рэвеню. З кітайскай кухні, у якой рэвень вядомы амаль 3000 гадоў, ён трапіў у Паволжа, а адтуль ў старажытныя Грэцыю і Рым. Грэцкая назва рэвеню - rhabarbaros – перакладаецца як “чужынец з-над Волгі”.

 
Сцеблы рэвеня












Віно і ўпрыгожанне

Рэвень выкарыстоўваюць у вытворчасці фруктовых вінаў. Усё часцей яго ужываюць і як дэкаратыўную расліну.

Рэцэпт дня

Самлелы Імам - Іmam Bayіldі, фаршаваныя баклажаны па-турэцку
Шмат легенд ходзіць пра паходжанне гэтай стравы. Адна з іх апавядае, што ісламскі святар, імам, самлеў, калі ўпершыню пакаштаваў яе.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Фітнэс
Гэта стыль жыцця мільёнаў людзей, асабліва папулярны ў апошняе дзесяцігоддзе.