Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Харчовая сачавіца

100 г сачавіцы - 347 ккал
Сачавіца ўтрымлівае каратын, бялок, пратэіны, крухмал, кальцый, фосфар, жалеза, фоліевую кіслату і вітаміны A, B1, B2, B6, C i PP.
Дзякуючы вялікай колькасці жалеза і фоліевай кіслаты, сачавіца стымулюе ўтварэнне чырвоных крывяных цельцаў і рэгулюе дзеянне нервовай сістэмы. З прычыны нізкага глікемічнага індэксу прымяняецца пры дыетах, у тым ліку дыябетычных. Дзякуючы клятчатцы, ачышчае стрававальную сістэму і зніжае ўзровень халестэрыну і глюкозы.
Пажыўнае зерне і смачныя праросткі Смачныя і вельмі пажыўныя зярняты сачавіцы ужываюць гатаванымі. Можна дадаваць яе да салатак, вельмі папулярная ў свеце сачавічная поліўка, і асабліва пажыўнымі лічацца яе праросткі, якія можна есці сырымі, дадаючы да бутэрбродаў, салатаў, супоў і гарачых страваў заміж пятрушкі ці ўкропу.
Сачавіца ў Бібліі
Ужо з Бібліі можна даведацца, як цанілася сачавіца ў старажытнасці. Легенда гаворыць, што за міску сачавіцы першародны сын Ісаака адмовіўся ад гонару першародства.

Надзвычай пажыўная сачавіца карыстаецца вялікім прызнаннем вегетарыянцаў. Яе можна дадаваць да салатак, яна – аснова супоў, ужываецца як заменнік мяса – з яе можна зрабіць смачныя катлеты, паштэт або леча з дадаткам іншай гародніны.













