Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Звычайныя садавіна і гародніна з незвычайнымі ўласцівасцямі

Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Калі Вы скінулі непатрэбныя кілаграмы і Вам падабаецца тое, што Вы бачыце ў люстэрку – захавайце Вашае дасягненне. Ешце садавіну і гародніну, якая дапаможа Вам узмоцніць добры настрой і застацца ў форме. Мы абралі гатункі, багатыя на вітаміны і даступныя позняй восенню і ўзімку.
 

КапустаГатаваная ці тушаная з мінімальнай колькасцю алею капуста дасць пахудальны эфект, пры гэтым папярэджваючы праблемы з сасудамі. Мы вельмі рэкамендуем квашаную капусту, якая лічыцца прадуктам, што прыўносіць у арганізм бадзёрасць і ажыўленне.

 
Рэчывы, што ўтрымліваюцца ў квашанай капусце, валодаюць дэтаксікуючым эфектам, яны ўзмацняюць злучальныя тканкі і выводзяць лішнюю ваду, што дапамагае пазбавіцца ад цэлюліту. Капуста забяспечвае арганізм вітамінам С, каліем, меддзю ды карыснай клятчаткай Малочная кіслата, якая таксама ўтрымліваецца ў капусце, папярэджвае ўздуцце жывата і аднаўляе ўнутраную флору.


Морква

Морква ўтрымлівае энергію сонца і з’яўляецца бадай найтаннейшым натуральным лекам з усіх даступных. Яна – сховішча вітамінаў груп B, D і E, але больш за ўсё ў ёй каратыну, які трансфармуецца ў целе ў вітамін А. Апошні мае вялізны ўплыў на зрок. Падчас гатавання дадайце лыжачку алею, каб дапамагчы каратыну лягчэй засвоіцца. Штодзённае ўжыванне морквы надасць цудоўны здаровы колер вашай скуры. Акрамя таго, ў моркве шмат калію, серы, медзі, жалеза, натрыю ды ёду – яны рэгулююць страваванне, стымулююць метабалізм і маюць пахудальны ўплыў на цела.

 
Сушаныя фрукты і арэхі

Іх можна есці толькі ў абмежаванай колькасці – 100 г дае целу 500 ккал. Гэта шмат, але можна спажываць невялікую колькасць разынак, сушаных абрыкосаў ці арэхаў кожны дзень – яны дакладна больш здаровыя за цукеркі. 

 
 
 
Сушаныя фрукты багатыя вітамінамі групы В, арэхі даюць нам вітамін Е і важныя мінералы: жалеза, калій, кальцый і магній. Яны маюць супакойвальны эфект і добрыя для таго, каб дапамагчы нам адчуваць сябе лепей. Яны ўтрымліваюць клятчатку, што паскарае метабалізм.

Пятрушка

Карані добра прыдатныя да таго, каб захоўваць іх у прахалодным месцы кшталту склепа, а лісце можна вырошчваць у гаршочках круглы год, каб гарантаваць натральнасць прадукта. Пятрушка утрымлівае вітаміны C і E а таксама эфірныя алеі, дзякуючы чаму яна карысная пры лячэнні хвароб нырак. Пятрушка мае мачагонныя ўласцівасці, а таксама ачышчае цела ад таксінаў. Яна разгладжвае скуру і дапамагае ў пабудове ладнай фігуры. Яе варта есці і з-за яе натуральных ўласцівасцяў афрадызіяку (мы губляем ад 200-300 калорый падчас сэксу).

author: Юлия

Рэцэпт дня

Самлелы Імам - Іmam Bayіldі, фаршаваныя баклажаны па-турэцку
Шмат легенд ходзіць пра паходжанне гэтай стравы. Адна з іх апавядае, што ісламскі святар, імам, самлеў, калі ўпершыню пакаштаваў яе.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Аэробіка
Слова аэробіка значыць ”з кіслародам”. Аэробная гімнастыка дадае энергіі і вынослівасці, а таксама ахоўвае ад хвароб.