Гародніна дня
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.
Прадукт дня
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Гароднінныя пацешкі
Сайгонкі з гароднінай
час прыгатавання:
30 min
колькасць порцый:
4
складанасць:
просты
Рэцэпт сайгонак з гароднінай, стравы з в’етнамскай кухні.
Апісанне
Ацэнка карыстальнікаў:
Ваш голас:
Складнікі
½ пачкі рысавых макаронаў-нітак
2 лыжкі рысавага воцату
8 вялікія аркушы рысавай паперы
½ шклянкі цукіні, парэзанага тонкай саломкай
¼ шклянкі морквы, абабранай і парэзанай тонкай саломкай
1/3 шклянкі пашаткаванай капусты, пекінскай або белай
2 лыжкі здробненых несалёных арэхаў кеш’ю
1 цыбуліна-дымка, парэзаная касымі паскамі
¼ шклянкі свежага лісця базіліку
¼ шклянкі свежага лісця мяты
¼ шклянкі свежага лісця каляндры
Спосаб прыгатавання
- Залі макароны кіпнем у місцы, прыкрый на 15 хвілін і адцадзі.
- Парэж макароны нажнічкамі на 10-сантыметровыя кавалкі, памяшай з рысавым воцатам і пасалі па смаку.
- Налі гарачай вады ў плоскую шкляную формачку для смажкі бліноў і намачы ў ёй паасобныя аркушы рысавай паперы, пакуль яна не памякчэе (каля 15 секунд).
- Па чарзе асцярожна укладвай аркушы рысавай паперы на баваўняную сурвэтку і кладзі радамі ўздоўж аднаго боку трохі цукіні, морквы і капусты.
- Дакладзі жменю макаронаў і пасып арэхамі і дымкаю.
- Дадай па некалькі лісткоў базіліка, мяты і каляндры і цесна закруці ў паперку кшталтам кракета. Паўтары гэтыя дзеянні з астатнімі аркушамі паперы і рэштаю гародніны.
- Прыгатаваныя сайгонкі абкруці вільготнай паперай для пячэння, шчыльна закрый у пластыкавым мяшэчку і пакладзі ў халадзільнік.
Як падаваць:Падавай сайгонкі парэзанымі напалову, з дадаткам арэхавага або салодка-кіслага соўсу.
Рэцэпт дня
Шмат легенд ходзіць пра паходжанне гэтай стравы. Адна з іх апавядае, што ісламскі святар, імам, самлеў, калі ўпершыню пакаштаваў яе.
Топ 5 рэцэптаў
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.













